Павялічаны тарыфы на цеплазабеспячэнне і прыродны газ
05.08.2011
—
Новости Общества
|
Тарыфы для насельніцтва на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння і прыродны газ у Беларусі з 1 жніўня 2011 года павышаны ў сярэднім на 10 працэнтаў. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў № 1031, размешчанай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Згодна з дакументам, з 1 жніўня тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны на 9,9 працэнта — з Br43 458,3 да Br47 804,1 за 1 Гкал. У сярэднім на 10 працэнтаў павышаны і кошт для насельніцтва прыроднага газу. Напрыклад, для грамадзян, у жылых дамах (кватэрах) якіх устаноўлены прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, кошт 1 куб.м прыроднага газу ў летні перыяд складзе Br933,6 (было Br848,7), у ацяпляльны перыяд цана застанецца ранейшай — Br307,7 (пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў (газавых ацяпляльных прыбораў для нагрэву вады). Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў цана складзе Br933,6 (раней Br848,7). Калі жылое памяшканне не абсталявана прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, тарыф для аднаго пражываючага пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе Br7 468,8 у месяц (раней Br6 789,6). Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) гэта сума павялічыцца да Br21 472,8 (было Br19 520,1). Акрамя таго на 10 працэнтаў павялічаны кошт звадкаванага газу ў балонах вагой 21 кг. Цана 1 кг звадкаванага газу складзе Br2 170,3 (раней Br1 973), газавага балона — Br45 580 (Br41 430). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыфы для насельніцтва на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння і прыродны газ у Беларусі з 1 жніўня 2011 года павышаны ў сярэднім на 10...
|
|