Адкрываецца Асенні сезон палявання на дзікую птушку. 21.by

Адкрываецца Асенні сезон палявання на дзікую птушку

05.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асенні сезон палявання на дзікую птушку адкрываецца ў Беларусі ў другую суботу жніўня, гэта значыць, 13 жніўня, і прадоўжыцца па 11 снежня (другую нядзелю снежня), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Уладзімір Зубко.

Сёлета асенні паляўнічы сезон адкрываецца на тыдзень пазней, чым папярэднія гады. Гэта звязана з тым, што яшчэ шмат маладых птушак, якія як мае быць не навучыліся лятаць.

З 13 жніўня па 11 снежня дазволена паляванне на дзікую птушку: вадаплаўную, акрамя гусей, балотную, вальдшнэпа, шызага голуба, вехіра, перапёлак. З першай суботы верасня адкрыецца таксама сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку, а з 17 верасня — на гусей.

На дзікіх птушак у летне-асенні сезон дазваляецца ружэйнае паляванне ў светлы час сутак (настае за гадзіну да ўзыходу сонца і заканчваецца праз гадзіну пасля заходу сонца), у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (акрамя гончых і хартоў), з падыходу, з засады, з прынаджваннем, з пад'езда з маламерных суднаў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком, а таксама з лоўчымі птушкамі. Можна паляваць з гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асенні сезон палявання на дзікую птушку адкрываецца ў Беларусі ў другую суботу жніўня, гэта значыць, 13 жніўня, і прадоўжыцца па 11 снежня (другую нядзелю снежня),...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика