Мішэнню сталі... драўляныя скульптуры
05.08.2011
—
Новости Общества
|
Нядаўна "Звязда" паведамляла аб узброеным нападзе на начную краму ў Гродне, аднак налётчык мае дачыненне і да іншых злачынстваў, паведаміў намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Валерый КОЗЕЛ. У ходзе следства высветлілася, што на сумленні гэтага маладога чалавека крадзеж мікрахвалевай печы і электраабсталявання з гандлёвага павільёна ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна. А незадоўга да візіту з паляўнічай стрэльбай у начную краму ён спачатку практыкаваўся на стральбе з гэтай зброі па бутэльках, а затым у якасці мішэняў выбраў ... драўляныя скульптуры партызан у турыстычным комплексе. Па факце гэтага злачынства таксама заведзена крымінальная справа. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна "Звязда" паведамляла аб узброеным нападзе на начную краму ў Гродне, аднак налётчык мае дачыненне і да іншых злачынстваў, паведаміў намеснік...
|
|