Нацбанк павялічвае стаўку рэфінансавання да 22 працэнтаў гадавых. 21.by

Нацбанк павялічвае стаўку рэфінансавання да 22 працэнтаў гадавых

13.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 17 жніўня 2011 года стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка павялічваецца на 2 працэнтныя пункты — з 20 да 22 працэнтаў гадавых, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Паслядоўнае павелічэнне стаўкі рэфінансавання праводзіцца на працягу ўсяго 2011 года. Яно накіравана на павышэнне кошту заёмных грошай у эканоміцы як важнай умовы паэтапнага ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі Нацбанка. Разам з іншымі эканамічнымі захадамі ўрада гэта будзе спрыяць стабілізацыі сітуацыі ў знешнегандлёвай сферы і абмежаванню інфляцыйных працэсаў. Між іншым, павелічэнне намінальнага ўзроўню працэнтных ставак у якасці элемента стабілізацыйнай палітыкі з'яўляецца сусветнай практыкай.

Па меры развіцця пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і на фінансавым рынку Нацбанк вернецца да паступовага зніжэння стаўкі рэфінансавання.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 жніўня 2011 года стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка павялічваецца на 2 працэнтныя пункты — з 20 да 22 працэнтаў гадавых, паведамляе прэс-служба Нацбанка. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика