З горшага ў лепшае. 21.by

З горшага ў лепшае

13.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы з жонкай і дзіцем займаем адзін пакой у інтэрнаце для маласямейных. Будынак яго ўжо досыць стары і, як на наш погляд, не адпавядае ніякім санітарным і тэхнічным патрабаванням... Калі ён усё ж пойдзе пад знос, якое жыллё нам павінны даць узамен?

А. Лыкаў, г. Бабруйск.

Згодна з п. 59 Палажэння аб інтэрнатах (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 1999 г. № 1437, у рэдакцыі пастановы ад 14 снежня 2005 г. № 1441) у выпадку зносу жылога дома, у якім размешчаны інтэрнат, або пераабсталявання гэтага жылога дома ў нежылы, а таксама, калі жылы дом (жылое памяшканне) пагражае абвалам, грамадзянам, якія пражываюць у ім, выдзяляецца іншая жылая плошча ў інтэрнаце.

Пры немагчымасці выдзялення жылой плошчы ў інтэрнаце названым грамадзянам, за выключэннем сезонных, часовых работнікаў і грамадзян, якія працуюць (праходзяць службу) па тэрміновым працоўным дагаворы, а таксама грамадзян, якія пасяліліся ў сувязі з навучаннем, выдзяляецца іншае жылое памяшканне.

Іншае жылое памяшканне, якое выдзяляецца грамадзянам у сувязі з высяленнем з інтэрната, павінна адпавядаць вызначаным санітарным і тэхнічным патрабаванням і знаходзіцца ў рысе гэтага населенага пункта.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з жонкай і дзіцем займаем адзін пакой у інтэрнаце для маласямейных. Будынак яго ўжо досыць стары і, як на наш погляд, не адпавядае ніякім санітарным і тэхнічным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика