Ашмянскія віражы
17.08.2011
—
Новости Общества
|
З упэўненасцю можна сцвярджаць, што самы папулярны ў Ашмянах від спорту — мотаспорт. Адны паважаюць яго за відовішчнасць, іншыя звязалі з ім сваё жыццё. Тут жывуць цэлыя спартыўныя дынастыі. Мотакрос у горадзе заўсёды падзея "нацыянальнага" маштабу. На спаборніцтвы прыходзяць цэлымі сем'ямі. Гэтай традыцыі ўжо не адзін дзясятак гадоў. І не выпадкова. Ашмянская траса — адна з самых лепшых у Беларусі. Яшчэ ў часы СССР тут праводзіліся спаборніцтвы саюзнага ўзроўню. Сёлета ў ліпені адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі, а ў мінулыя выхадныя прайшоў этап Кубка матацыклетнай асацыяцыі краін Цэнтральнай Еўропы. У спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Літвы. Па розных прычынах не змаглі прыехаць прадстаўнікі Малдовы, Польшчы Румыніі, Славакіі. Адной з самых юных удзельнікаў спаборніцтваў стала 13-гадовая Паліна Зырына з Расіі, якая выступала нароўні з дарослымі мужчынамі. А вось ашмянцу Юрыю Лопуху праз тры гады будзе пяцьдзясят. Ён, дарэчы, быў у свой час адзіным майстрам спорту міжнароднага класа ў БССР. Віктар Юкевіч, які ўзначальвае мясцовае аддзяленне ДТСААФ, расказаў, што мясцовыя ўлады вырашылі вывесці ашмянскую мотатрасу на міжнародны ўзровень. У сувязі з гэтым тут працаваў эксперт еўрапейскай асацыяцыі мотаспорту. Па самой трасе амаль ніякіх заўваг выказана не было. Ёсць некалькі заўваг (гэтыя праблемы вырашальныя) па закрытым парку і экалогіі. Пасля атрымання сертыфіката плануецца падаць заяўку на правядзенне этапа чэмпіянату Еўропы. Трэба адзначыць, што мясцовыя ўлады змаглі арганізаваць на высокім узроўні працу ўсіх службаў, якія забяспечвалі падрыхтоўку трасы, правядзенне спаборніцтваў, арганізацыю спрыяльных умоў для гледачоў. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй, што любімае спартыўнае свята ашмянцаў — мотакрос — у чарговы раз парадаваў і жыхароў горада, і шматлікіх гасцей. Ірына Тамковіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З упэўненасцю можна сцвярджаць, што самы папулярны ў Ашмянах від спорту — мотаспорт. Адны паважаюць яго за відовішчнасць, іншыя звязалі з ім сваё жыццё. Тут жывуць...
|
|