Блог Усяслава Чарадзея. Пост №17. Пра недалёкую будучыню і пра тое, што часам чарнілы ≠ атрамант
17.08.2011 14:14
—
Новости Общества
|
Блог Усяслава Чарадзея. Пост №17. Пра недалёкую будучыню і пра тое, што часам чарнілы ≠ атрамант мяне пастаянна пытаюцца, нашто я блог завёў. Адказваю: бо не давяраю прыдворным літаратарам увогуле і асабіста — паэту Баяну. Часам у прыватным жыцці такое адпаліць, ажно за галаву хапаешся: што ж ты, партач і боўдзіла, у такім разе ў паэмах пішаш? Яшчэ выставіш манаршую асобу перад нашчадкамі драпежным тыранам-недачалавекам… А яшчэ я блог завёў, бо з некаторых часоў дармавога чарніла ў мяне хоць заліся… …З чарговай сваёй творчай камандзіроўкі ў паралельныя сусветы і будучыя часіны, дзе шукаў натхнення і таннага алкаголю, заскочыў да мяне зноў жа паэт Баян ды кажа: - Давай, княжа, чарнілы спажывем, я з аднаго паралельнага Барысава будучыні скрыню хвацкіх чарніл прынёс… …- Рарытэт жа, княжа! — не адчапляецца ён. — Тамтэйшыя барысаўцы, якія беларусамі называюцца, тыя чарнілы выпусцілі абмежаваным тыражом. У 1 мільён экзэмпляраў". Добра, кажу, атрамант дык атрамант. "А які гатунак спажываць будзем, – не адстае Баян, – "Крыжачок", "Букет восені" ці "Рагнеду пладовую"? – Вядома, "Рагнеду", – кажу, – бо, па-першае яна мая прабабка была. І яе сынок Ізяслаў у перапынках паміж пагрозамі свайму бацьку, Уладзіміру Яснаму Сонейку, словам перапісаным цікавіўся. Я ўжо не кажу пра сваю ўнучку Фросю, якая не хоча жаніцца, а хоча вучыцца, усё нешта піша, піша, піша. Таму я за "Рагнеду" дзвюма лапамі, то бок, э-э… рукамі. – За што я цябе люблю, княжа, – кажа Баян, – ты ж пад любое дзеянне ідэалагічны падмурак падвядзеш. – А што мы будзем з дапамогай гэтых чарніл тварыць? – запытаўся я. – Ды што захочам. Можам з дзеўкамі ў карчму зашыцца, можам нямецкі гандлёвы дом абрабаваць і спаліць, ці якіх полаўцаў на Балтыйскім тракце знайсці і без дай прычыны дачапіцца. І гэтак, усміхаючыся, лінуў сабе паўбутэлькі ў глотку! – Што ж ты, пёс ад літаратуры, – крычу, – робіш? Ты нашто чарнілы хапіў? Нам што, цяпер у твой рот пяро мачаць? – Княжа, у паралельным Барысаве будучыні чарніламі не пішуць – іх тамака п’юць! – пракаўтнуўшы вадкасць, адказаў Баян. – Я чарнілаў піць не буду, – запратэставаў я. – Гэта як найменей антыгуманна. – Можа, княжа, піць чарнілы і антыгуманна, – адказаў Баян. – Але ж мільён беларусаў не можа памыляцца! І што? Урэшце кожны пры сваім застаўся – Баян пад плотам адпачывае, а я вось пішу гэтыя радкі падоранымі чарніламі. Літару "У" ў пачатку паста, бачылі? Гэта мой улюбёны гатунак чарнілаў з будучыні, чырвоны, "Фларэнцыя моцнае" называецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
мяне пастаянна пытаюцца, нашто я блог завёў. Адказваю: бо не давяраю прыдворным літаратарам увогуле і асабіста — паэту Баяну. Часам у прыватным жыцці такое...
|
|