Насельніцтва Беларусі стала больш актыўна здаваць валюту
17.09.2011
—
Новости Общества
|
Насельніцтва Беларусі стала больш актыўна здаваць валюту ў абменныя пункты банкаў, перадае БЕЛТА. Большасць буйных банкаў краіны адзначаюць ажыўленне абменных аперацый і дадатную дынаміку як па здачы, так і па куплі замежных валют. Пры гэтым у некаторых абменніках назіраецца перавышэнне прапанавання валюты насельніцтвам над попытам. Напрыклад, за ўчарашні дзень у абменныя пункты Беларусбанка насельніцтвам здадзена прыкладна $3,3 млн. Выраслі таксама аб'ёмы здачы еўра і расійскіх рублёў. "Гэта добрая тэндэнцыя, якая ўсяляе аптымізм і сведчыць аб тым, што аб'ёмы здачы валюты насельніцтвам аднаўляюцца", — адзначылі ў банку. Прыкметная актывізацыя абменных аперацый адбылася і ў банку "Масква-Мінск", у абменнікі якога за ўчарашні дзень насельніцтвам здадзена каля $1,5 млн. "Аб'ёмы здачы былі сапраўды значныя, — расказалі ў банку. — Мы былі гатовы да такой сітуацыі, сфарміравалі дастатковы для абменных аперацый запас беларускіх рублёў, ніякіх праблем з няхваткай грошай не было". Аб аднаўленні аб'ёмаў здачы насельніцтвам валюты заявілі і ў іншых банках, у тым ліку ў Белаграпрамбанку і БПБ-банку. Эксперты чакаюць, што гэта тэндэнцыя ў бліжэйшы час захаваецца і будзе развівацца, а ў выпадку далейшага зніжэння курсаў замежных валют на дадатковай сесіі валютна-фондавай біржы вырасце і попыт на валюту. Цяпер яна знаходзіцца ў свабодным доступе ў банках краіны. У той жа час ажыятажнага попыту на яе сярод насельніцтва пакуль няма. Як паведамлялася, Нацбанк упэўнены ў выхадзе на адзіны раўнаважны абменны курс беларускага рубля за 1,5-2 месяцы. Нацбанк праводзіць работу па нарошчванні золатавалютных рэзерваў, у тым ліку для магчымага ўдзелу ў правядзенні інтэрвенцый. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насельніцтва Беларусі стала больш актыўна здаваць валюту ў абменныя пункты банкаў, перадае БЕЛТА. Большасць буйных банкаў краіны адзначаюць ажыўленне абменных... |
|