Жабы. 21.by

Жабы

06.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жаба ў культуры ўсходніх славян заўсёды ўспрымалася як нячыстая жывёла, роднасная змеям. Часам жабы сяліліся побач з калодзежамі, а тое, што яны жылі ў вадаёмах, набліжала іх да рыб. Лічылася, што ў жаб ёсць свой каранаваны цар. Часам жабам прыпісвалася здольнасць джаліць людзей. Існавала павер'е, што Бог ад стварэння свету забараніў ім кусаць чалавека.

У адным з паданняў сказана, што "жабы — гэта былыя людзі, ахвяры сусветнага патопу. У іх, як і ў людзей, па пяць пальцаў на руках і нагах: чатыры доўгія, а адзін — кароткі. Прыйдзе час — і яны зноў стануць людзьмі. А мы — тыя, хто жыве зараз, ператворымся ў жаб". Лічылася, што ў жаб таксама ператвараліся тапельцы, якіх зацягнулі ў ваду русалкі. У народзе казалі, што такіх тапельцаў можна вярнуць да жыцця, калі пераадолець чароўныя сілы. Так узнікла забарона забіваць жаб: можна загубіць непавінную душу. Паўсюдна лічылася, што забойства жабы пакліча за сабой працяглыя дажджы. Таму ў засуху выконвалі рытуальнае забойства і пахаванне жабы з надзеяй на доўгачаканы дождж. Часам з той жа мэтай жабу кідалі ў калодзеж. Дрэннай прыкметай лічылася, калі ў хаце з'яўлялася жаба. На Беларусі лічылі: калі на Раство, Вялікдзень ці іншыя вялікія святы ў дом першай наведаецца жанчына, у хаце паселяцца жабы. Жабу выкарыстоўвалі ў народнай магіі, каб навесці на хату бяду, раз'яднаць людзей. Калі падчас рыбалкі на вуду траплялася жаба, лічылася, што поспеху рыбаку не будзе. Паводле народных уяўленняў, жаба была нейкім чынам звязана з галоўнай хатняй карміцелькай. Гэтая міфалагічная сувязь прасочвалася і на бытавым узроўні: для таго, каб на больш працяглы час захаваць малако, у збан кідалі (саджалі) жабу. Таксама лічылася, што, калі без падставы забіць жабу, у каровы знікне малако. Паўсюдна жанчынам забаранялася браць у рукі жабу, інакш хлеб не будзе ўставаць.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаба ў культуры ўсходніх славян заўсёды ўспрымалася як нячыстая жывёла, роднасная змеям. Часам жабы сяліліся побач з калодзежамі, а тое, што яны жылі ў вадаёмах,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика