Жывая вада. 21.by

Жывая вада

23.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад пільным наглядам матулі і бабулі знаходзілася вада для першага рытуальнага купання, якое часцей за ўсё выконвалі на дзявяты дзень пасля нараджэння дзіцяці. Гэта была тая першапачатковая вада, з якой і пачнецца жыццё немаўляці — іншымі словамі, пачынаецца новы свет. Таму павівальная бабка выконвала ролю Творцы Сусвету.

l Вада для купання дзіцяці павінна была адну ноч пераначаваць у хаце і такім чынам набыць статус ажыўленай, нагаворанай спецыяльнымі замовамі, намоленай малітвамі ўсёй сям'і.

l У ночвы спачатку налівалі халодную і толькі потым дабаўлялі гарачую ваду, прычым ваду для купання дзіцяці ніколі не даводзілі да кіпення, а проста падагравалі. А сродкамі, якія надавалі вадзе яшчэ большую моц, выступалі настоі з зёлак (чыстацел, рамонкі, чабрэц) або з кары дуба.

l У ваду, прыгатаваную для купання немаўляці, абавязкова крыж-на-крыж лілі "святую" ваду, якую бралі ў храмах падчас вялікіх хрысціянскіх свят, а часцей за ўсё — на Вадохрышча.

l Ваду ў купелі "напаўнялі" дадатковым зместам. Людзі верылі напрыклад, што апушчаная ў ваду медная манета паспрыяе таму, каб чалавек вырас дужым і здаровым. Некалькі зярнят жыта кідалі, каб захаваць здольнасць прадаўжэння роду і г.д.

l Да вады, у якой памылі дзіця, ставіліся надзвычай асцярожна. Сярод беларусаў існуе павер'е: калі ў гэтай вадзе памыецца стары чалавек, то ён пражыве шмат гадоў і захавае прыгажосць, бадзёрасць і рухавасць, але ж дзіця вельмі хутка састарэе. Відаць, якраз таму, што вада пасля купання дзіцяці некаторы час захоўвала ў сабе яго жыццёвы патэнцыял, яе катэгарычна забаранялася выкарыстоўваць у гаспадарчых справах — напрыклад, мыць у ёй дзіцячыя рэчы, бялізну, падлогу і г.д. Таксама забаранялася падпускаць да гэтай вады жывёлу.

l Ваду пасля купання немаўляці вылівалі толькі ў светлы час сутак, вечарам да заходу Сонца або назаўтра раніцай.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад пільным наглядам матулі і бабулі знаходзілася вада для першага рытуальнага купання, якое часцей за ўсё выконвалі на дзявяты дзень пасля нараджэння дзіцяці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика