Фота віцебскага гета прадалі на аўкцыёне. 21.by

Фота віцебскага гета прадалі на аўкцыёне

28.11.2011 11:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота віцебскага гета прадалі на аўкцыёне


Фотаздымак з выявай віцебскага гета быў прададзены на інтэрнэт-аўкцыёне eBay за 26,77 даляры.



Нямецкі фатограф зняў невядомага мужчыну ў цывільным на фоне дряўлянага плота, на якім прымацаваная шыльда з надпісам прадубляваным па-нямецку і па-беларуску: “Vorsicht! Seuchengefahr! Ghetto! Увага! Небясьпека заразы! Гетто!”.

Фотаздымак, хутчэй за ўсё, зроблены ў перыяд з кастрычніка па снежань 1941 года — у кастрычніку ў гета з-за голада, антысанітарыі і адсутнасці медыкаментаў узнікла пагроза эпідэміі, а ў снежні былі растраляныя апошнія вязні гета і яно ліквідаванае.

Фота было прададзенае гандляром ваеннымі фотакарткамі з Рэдвуда, што ў Каліфорніі, ЗША. Гэта не першы здымак ліквідацыі гета, які прадалі на аўкцыёне eBay. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотаздымак з выявай віцебскага гета быў прададзены на інтэрнэт-аўкцыёне eBay за 26,77 даляры. Нямецкі фатограф зняў невядомага мужчыну ў цывільным на фоне дряўлянага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика