Першая дэкада снежня чакаецца анамальна цёплай
03.12.2011
—
Новости Общества
|
Паводле разлікаў айчынных сіноптыкаў, сярэднедэкадная тэмпература першых 10 дзён зімы будзе прыкладна на 3—5 градусаў вышэй за норму. Аб гэтым рэдакцыі паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла Парашчук. Так, у гэтыя выхадныя, пад уплывам актыўных цыклонаў з Атлантыкі, чакаецца дажджлівае надвор'е. Тэмпература ў суботу 1—6 цяпла. У нядзелю надвор'е ўвогуле сапсуецца — узмацніцца вецер, стане даволі пахмурна, магчымы дождж. Тэмпература ўначы ад 0 да плюс 5, удзень — 1—8 цяпла. Беларускія сіноптыкі прагназуюць, што панядзелак на наступным тыдні стане самым цёплым днём снежня. Тады зноў чакаюцца дажджы, а тэмпература паветра ўначы будзе ў межах плюс 1—6 градусаў, удзень — ажно 3—9 цяпла! Вось такі пачатак беларускай зімы... Аднак ужо з аўторка да нас завітае больш халоднае паветра са Скандынавіі. Тады дождж зменіцца на мокры снег і дождж, а тэмпература паветра на працягу сутак чакаецца каля 0. Згодна з папярэднімі прагнозамі, у сераду і чацвер стане яшчэ халадней, калі ўначы будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень — каля 0. Спецыялісты падлічылі, што пасля 1951 года сёлета назіраўся толькі другі выпадак такой сухой восені. А ўвогуле самым сухім месяцам восені стаў лістапад, калі ў краіне выпала ўсяго 14 міліметраў ападкаў (норма складае 49 мм). Гэтая восень была не толькі вельмі сухой, але і анамальна цёплай, што бывае раз у 5—6 гадоў. Самая цёплая восень была зафіксавана ў 1967 годзе, калі сярэдняя тэмпература трох месяцаў была плюс 9 градусаў (сёлета было плюс 7). Што нас чакае гэтай зімой? Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі гідраметцэнтра Беларусі, снежань будзе недзе на 1 градус цяплей за норму. Ападкаў у першы месяц зімы чакаецца дастаткова — не менш за норму. Сезонны холад завітае да нас толькі ў другой дэкадзе зімы. А вось сапраўды зімовае надвор'е ўсталюецца на тэрыторыі Беларусі ў трэцяй дэкадзе снежня, калі прагназуецца ўпэўнены пераход тэмпературы паветра праз 0 у бок маразоў. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле разлікаў айчынных сіноптыкаў, сярэднедэкадная тэмпература першых 10 дзён зімы будзе прыкладна на 3—5 градусаў вышэй за норму. Аб гэтым рэдакцыі паведаміла...
|
|