Лідзія ЗАБЛОЦКАЯ: "Я адчувала, што апынуся ў тройцы" - На дзіцячым "Еўрабачанні" ў Ерэване Беларусь падзяліла ІІІ месца з Расіяй
06.12.2011
—
Новости Общества
|
13-гадовая магіляўчанка Лідзія Заблоцкая з песняй "Анёлы дабрыні" ў фінале дзіцячага "Еўрабачання-2011" заняла трэцяе месца. На працягу ўсяго галасавання ўпэўненая барацьба за першае месца ішла паміж Беларуссю, Нідэрландамі і Грузіяй. Аднак у выніку ў турнірнай табліцы Лідзія набрала 99 балаў і падзяліла бронзу "Еўрабачання" з расіянкай Кацяй Рабавай. Перамогу святкавалі грузінскія дзяўчаты з гурта "Саndу" з песняй "Саndу musіk" ("Салодкае жыццё"). Яны набралі 108 балаў, на пяць ачкоў апярэдзіўшы "сярэбраную" фіналістку Рэйчэл Траетс з Нідэрландаў (103). Адметна тое, што суаўтарам "Саndу musіс" стаў знакаміты грузінскі кампазітар Георг Кукніянідзэ — аўтар песні пераможцаў дзіцячага "Еўрабачання-2008" гурта Бзікебі, а таксама аўтар песні грузінкай спявачкі Марыям Кахелішвілі на мінулагоднім конкурсе. "Саndу" — гэта пяць дзяўчат ад 10 да 15 гадоў: Ірына Хечанаві (10 гадоў), Марыям Гваладзэ (14 гадоў), Ана Ханчалян (15 гадоў), Гванца Санеблідзэ (13 гадоў), Ірына Каваленка (14 гадоў). — Дзяўчаты з Грузіі — малайцы, — прызналася Лідзія Заблоцкая ў інтэрв'ю "БелТА" пасля фіналу. — У іх яркія галасы, яркія тэмбры і песня сапраўды неардынарная. І першае месца — вартае. Тым больш што мы вельмі моцна з імі пасябравалі. Нідэрланды таксама падабаюцца. Але я і адчувала, што апынуся ў тройцы, — мы, відаць, зачапілі Еўропу з "Анёламі дабрыні". Але я лічу, што ўсе песні былі вартыя перамогі. Прадзюсар Ірыны Дарафеевай: "Я ведаю, хто выйграе!"Сёння будуць названы імёны 15 паўфіналістаў нацыянальнага беларускага адбору на песенны конкурс "Еўрабачанне-2012" (пройдзе ён налета ў Баку). Журналісты "Звязды" пабывалі на папярэднім праслухоўванні прэтэндэнтаў і зрабілі папярэднія высновы, каго мы з вамі ўбачым і пачуем у паўфінальным канцэрце 21 снежня.
Але найперш увагу назіральнікаў прыцягвалі, так бы мовіць, "ветэраны" — напрыклад, спявачка Гюнеш амаль штогод удзельнічае ў адборы і кожны раз чымсьці здзіўляе. Сюрпрызам для публікі стане (мы практычна ўпэўнены, што ўбачым Гюнеш у паўфінале) і сёлетні нумар. Ён без феерычнага шоу, без экстравагантных касцюмаў, без энергічнай падтанцоўкі, затое з бездакорным вакалам і стопрацэнтным хітом — лірычнай баладай. — Перад выхадам на сцэну я ўзгадала свой першы конкурс, які выйграла ў Ялце, прадстаўляючы нашу краіну, — расказала "Звяздзе" Гюнеш, — адчула знаёмае хваляванне, але ўсё ж сабралася і выканала песню. І зразумела:"О, Гюнеш, з табой усё ў парадку!". Бо калі ёсць шчырае хваляванне, то потым ловіш кураж, і слухачы гэта адчуваюць. Песню я выбірала цягам года, праслухоўваючы прапановы замежных аўтараў. Спынілася на баладзе "І раніца прыйдзе" — мне здаецца, яна вельмі светлая, правільная ў сэнсе эмацыянальнага пасылу. Пасля даволі працяглага перапынку зноў штурмуе "Еўрафэст" спявак Георгій Калдун. Перапынак артыст патлумачыў проста: "Ёсць дзве версіі. Адна — жартоўная: я паспрачаўся з бабуляй на яе пенсію, што не падам заяўку на адбор, а паколькі пенсія ў яе зусім невялікая, з майго боку было б свінствам выйграць гэту спрэчку. А калі сур'ёзна — раней я проста не трапляў у фармат, не бачыў сябе на адборы з тым музычным матэрыялам, што ў мяне быў. Потым на чарнавік адной песні знайшоўся замежны англамоўны аўтар, пачалі працаваць — гляджу, кампазіцыя гучыць каля 3 хвілін. Тут у мяне штосьці шчоўкнула ў галаве: 3 хвіліны, англійскі тэкст, меладычная песня — так, а калі ў нас адбор на "Еўрабачанне" завяршаецца? У мяне няма настрою "перамога або смерць", паколькі ўскочыў у апошні вагон, то проста цікава паўдзельнічаць у адборы для далейшага развіцця". Здавалася, з падобнай мэтай заявілася на праслухоўванне і яшчэ добрая пара дзясяткаў выканаўцаў. Многія відавочна змагаліся не за нейкую там міфічную пуцёўку на "Еўрабачанне", а за канкрэтны эфір на адным з цэнтральных тэлеканалаў. Адны прадстаўлялі відавочна нефарматныя, да таго ж рускамоўныя песні, другія паказвалі "шоу" як быццам з 90-х гадоў. Здараліся прыемныя адкрыцці — так, людзі-андрагіны з гурта Nurtеkі гучалі і выглядалі нашмат цікавей за некаторыя "зорныя" імёны. Але хапала і ўдзельнікаў, нумар ці песня якіх былі ніжэйшыя за ўсякую крытыку, аднак журы цярпліва слухала абсалютна ўсіх. "Мы вырашылі — калі паабяцалі роўныя ўмовы для ўсіх, трэба гэта выконваць, таму не спынялі нікога з удзельнікаў, незалежна ад узроўню выканання", — падкрэсліў кіраўнік праекта "Еўрафэст" Аляксандр Ціхановіч. Хоць некаторыя ацэнкі члены журы ўскосна ўсё ж давалі зразумець — камусьці нагадвалі, што песня не ўкладваецца ў межы 3 хвілін, камусьці гучна апладзіравалі або нават прытанцоўвалі, а пад іншыя песні, наадварот, адкрыта пазяхалі. Здзівіў прысутных гурт "Дразды", які "нарабіў шораху" яшчэ да праслухоўвання — з-за намеру прадставіць песню пра... аднаполыя рамантычныя пачуцці. А непасрэдна на адборы на сцэну выйшаў толькі адзін чалавек — лідар гурта Віталь Карпанаў, які патлумачыў, што астатнія ўдзельнікі занятыя дзесьці на здымках. Што ў выніку пераважыць — харызма і тэлевізійна-сцэнічны вопыт артыста або папярэдні скандал і "нетрадыцыйная арыентацыя" адной з заяўленых песень, сказаць цяжка. Таксама адкрытым застаецца пытанне, ці трапіць у запаветную паўфінальную 15-ку імя заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай — вельмі ўжо "нееўравізійную" песню выканала спявачка. — А ў нас і не стаіць задача абавязкова трапіць у фінал і перамагчы, — агаломшыў прадзюсар артысткі Юрый Саваш. — Па шчырасці, проста заявілі добрую песню, якую хацелася б шырока прадставіць слухачам. А больш яркага, маляўнічага і спрыяльнага для раскруткі музычнага праекта, чым "Еўрафэст", сёлета можа ўжо не адбыцца... Затое я ведаю, хто выйграе. — Хто выйграе адбор?! — не паверылі мы. — Не, хто прадставіць Беларусь, вызначыцца толькі ў студзені наступнага года, і пакуль што ніхто не ведае адказу на гэта пытанне. Але я практычна ўпэўнены, якая краіна ўвогуле выйграе "Еўрабачанне-2012"! Тыя артысты, якімі займаецца гэта краіна, заўжды паспяхова выступаюць на конкурсе, тэхналогіі падрыхтоўкі адшліфаваныя, і сёлета шансы як ніколі высокія. Калі заяўлены будзе менавіта той выканаўца, пра якога я ведаю, то ён пераможа. Стаўку на пераможцу "Еўрабачання-2012" у прадзюсара Ірыны Дарафеевай мы прынялі, але загадзя вырашылі яе ўсё ж не агучваць. Інакш нецікава будзе глядзець. А ў еўравізійным песенным спаборніцтве інтрыга — ці не палова справы. Пакуль жа, шаноўная публіка, робім свае прагнозы, для каго запаліцца зялёнае святло ў беларускім нацыянальным адборы, і чакаем афіцыйнага абвяшчэння паўфіналістаў. Да ведама: Са 114 кампазіцый у сёлетнім адборы было заяўлена менш за 10 беларускамоўных песень. "Еўрафэст" сабраў даволі шмат вядомых артыстаў: свае сілы паспрабавалі Вікторыя Алешка, Іскуі Абалян, Герман, Іван Буслай, парадыст Георгій Волчак, Ніна Багданава, Вера Карэтнікава і гурт "Тяни-Толкай", гурт "Эківокі", Альберт Скараход, Ганна Благава, гурт "Аўра", Аляксандра Гайдук, праект Thе Сhаmріоns, леташняя ўдзельніца "Еўрабачання" Насця Віннікава і іншыя. З вопытнымі байцамі эстраднага фронту спаборнічала шмат маладых артыстаў, сярод якіх і "выпускнікі" дзіцячага "Еўрабачання" — Міхаіл Ліла і Дзіяна Громава. Вікторыя ЦЕЛЯШУК. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння будуць названы імёны 15 паўфіналістаў нацыянальнага беларускага адбору на песенны конкурс "Еўрабачанне-2012" (пройдзе ён налета ў Баку). Журналісты...
|
|