Беларусь афіцыйна папрасіла прыняць яе ў адзіную еўрапейскую адукацыйную прастору. 21.by

Беларусь афіцыйна папрасіла прыняць яе ў адзіную еўрапейскую адукацыйную прастору

06.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ў Балонскі сакратарыят пакет заявачных матэрыялаў на далучэнне нашай краіны да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Зразумела, што далучэнне да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі — не аднамомантавая з'ява, а працяглы працэс. Як патлумачыў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, Беларусь гатова ўзяць на сябе адказнасць па ўкараненні палажэнняў Балонскай дэкларацыі ў нацыянальную сістэму адукацыі і прапануе разгледзець пытанне аб уключэнні нашай краіны ў кола дзяржаў, удзельніц Балонскага працэсу; на чарговай канферэнцыі міністраў адукацыі краін, удзельніц Балонскага працэсу, 26-27 красавіка 2012 года.

Па словах Аляксандра Жука, пачынаючы з 2002 года Беларусь паслядоўна ўкараняе прынцыпы Балонскай дэкларацыі ў нацыянальную сістэму вышэйшай адукацыі. За апошнія гады ў краіне была ўведзена двухступеньчатая сістэма вышэйшай адукацыі, укараняліся адукацыйныя стандарты новага пакалення, зараз завяршаецца распрацоўка ўніверсітэцкіх сістэм менеджменту якасці і іх сертыфікацыя міжнароднымі агенцтвамі, прымаюцца меры па пашырэнню міжнароднай акадэмічнай мабільнасці, працягваецца работа па ўкараненні нацыянальнай сістэмы заліковых адзінак і яе ўзгадненне з ЕСTS, завершана распрацоўка нацыянальнага дадатку да дакументаў аб вышэйшай адукацыі на падставе Dірlоmа Suррlеmеnt, распачата работа па фарміраванні нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, пашырана аўтаномія ўніверсітэтаў у абнаўленні зместу адукацыйных праграм і г.д. Шэраг мерапрыемстваў і праграм развіцця вышэйшай адукацыі ўлічваюць балонскія рэкамендацыі і арыентуюць кіраўніцтва універсітэтаў, вучоных, выкладчыкаў і студэнтаў на паўнацэнны ўдзел у еўрапейскай адукацыйнай сістэме.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ў Балонскі сакратарыят пакет заявачных матэрыялаў на далучэнне нашай краіны да Еўрапейскай прасторы вышэйшай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика