Навошта ў малочныя прадукты дадаюць розныя дабаўкі?. 21.by

Навошта ў малочныя прадукты дадаюць розныя дабаўкі?

06.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валерый Ігаравіч Табанькоў з Гомеля азадачыўся такой праблемай: на яго думку, апошнім часам горад напоўнілі прадукты-сурагаты. У якасці прыкладаў прыводзіць пералік такіх харчовых прадуктаў: малако з дабаўленнем ёдзістага бялку (ёдаказеін), смятана з дабаўленнем кальцыю, смятанныя прадукты з дабаўленнем рознага роду загушчальнікаў і іншых дабавак.

— У мяне пытанне, на якое я хацеў бы атрымаць адказ. Гэта адбываецца толькі ў Гомелі ці па ўсёй краіне? Чаму ёд, бялок і кальцый дадаюць без узгаднення з пакупнікамі, бо гэтыя ж дабаўкі прывялі да падаражання малочных прадуктаў ці не ўдвая? Ёд прымусова дабаўлялі ў Гомелі і Гомельскай вобласці ў 1986 годзе пасля аварыі на ЧАЭС, можа быць, яны і зараз пацярпелі, толькі нам не гавораць? — ставіць рубам пытанне чытач.

Наколькі карэктны такі падыход чытача, каментаваць не будзем. Варта дадаць, што ў якасці своеасаблівага пацверджання сваіх слоў наконт дабавак у малочныя прадукты ён даслаў у рэдакцыю некалькі фотаздымкаў упаковак малака, узбагачанага ёдаваным бялком, смятаны з дабаўленнем кальцыю, копіі касавых чэкаў. Гаворка ідзе пра канкрэтную прадукцыю некалькіх вытворцаў з Мазыра і самога Гомеля. Аднак мы не сталі звяртацца менавіта на гэтыя заводы, паколькі, нагадаем, Валерый Ігаравіч прасіў удакладніць: праблема, якая яго турбуе, характэрная толькі для Гомеля, ці для ўсёй краіны? Мы звязаліся са спецыялістамі РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці". Апроч іншых кірункаў дзейнасці, прадпрыемства займаецца распрацоўкай новых відаў мясной і малочнай прадукцыі, бактэрыяльных канцэнтратаў, лячэбна-прафілактычных прадуктаў для дзіцячага харчавання.

"...Тлумачым, што, згодна з афіцыйнымі данымі па стане на 1 студзеня 2011 года, у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 93 нарматыўных дакументы на малочныя прадукты, узбагачаныя канкрэтнымі вітамінамі ці вітаміннымі комплексамі, ёдаваным бялком, фоліевай кіслатой, лактулозай, біфідабактэрыямі, балгарскай палачкай і прабіятычнымі культурамі, у тым ліку на малако пітное пастэрызаванае — 18, малако стэрызаванае — 4, кефір — 14, прадукт кефірны — 2, смятану — 10, кактэйль — 3, малако згушчанае — 2, прадукты кісламалочныя — 27, прадукты для дзіцячага харчавання — 7.

У асноўным ініцыятарам вырабу новых відаў малочных прадуктаў з'яўляюцца вытворцы, якія пастаўляюць сваю прадукцыю як на ўнутраны рынак, так і ў блізкае замежжа (Расія), і ведаюць спажывецкі попыт.

Акрамя вышэйназванага ў рэспубліцы дзейнічаюць дзяржаўныя стандарты на асноўныя традыцыйныя неўзбагачаныя віды малочнай прадукцыі: малако пітное, кефір, тварог, масла, ёгурт, вяршкі пітныя, смятану, прадукты кісламалочныя, сыры паўцвёрдыя, сыры мяккія і сыры плаўленыя. Усе стандарты на малочную прадукцыю распрацаваны інстытутам па плане дзяржаўнай стандартызацыі, якія, у сваю чаргу, з'яўляюцца ідэнтыфікацыйнай базай і абараняюць рынак ад фальсіфікаванай прадукцыі.

Поўная і праўдзівая інфармацыя адносна прадукту ўказваецца ў маркіроўцы на спажывецкай упакоўцы. У саставе прадукту пералічваюцца яго інгрэдыенты. Шырокі спектр прадукцыі, што вырабляецца, дазваляе спажыўцу самому зрабіць выбар у набыцці ўзбагачанага ці неўзбагачанага прадукту..."

Падсумоўваючы вышэйсказанае, можна коратка спыніцца на наступным. Ёсць попыт (з боку спажыўцоў) — ёсць прапанова (ад вытворцаў). І добра, што асартыментны пералік малочнай прадукцыі можа задаволіць практычна любы густ. А ўжо за што канкрэтна будзе галасаваць рублём пакупнік — вырашае кожны сам.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валерый Ігаравіч Табанькоў з Гомеля азадачыўся такой праблемай: на яго думку, апошнім часам горад напоўнілі прадукты-сурагаты. У якасці прыкладаў прыводзіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика