На предприятиях Сенненщины за успеваемость школьников их родителям выплачивают премии. 21.by

На предприятиях Сенненщины за успеваемость школьников их родителям выплачивают премии

26.12.2011 13:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На предприятиях Сенненщины за успеваемость школьников их родителям выплачивают премии


Павышэнне нараджальнасці, выкараненне п’янства, алкагалізму і насілля, арыентацыя грамадства на сям’ю з двума і больш дзяцьмі, стварэнне станоўчага тыпу поўнай сям’і, арыентацыя моладзі на дабро, цнатлівасць і ўступленне ў шлюб, асуджэнне распуства і амаральнасці — вось тыя асноўныя паняцці аб сямейным жыцці, без якіх маладыя людзі наўрад ці змогуць стварыць моцную і здаровую ячэйку грамадства.

Гэтыя праблемы сталі тэмамі для абмеркавання на адным з чарговых пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта. Была разгледжана практыка работы працоўных калектываў УП "Сенненская ПМС", УП "Сяннобудмеліяводгас" і ААТ "Сенненскі райаграсервіс" па ўмацаванні інстытута сям’і і прафілактыцы правапарушэнняў.

Прадпрыемствы для разгляду на пасяджэнні райвыканкама выбраны былі невыпадкова, а для абагульнення і распаўсюджвання вопыту іх работы ў плане падтрымкі сем’яў, павышэння прэстыжу мацярынства, стварэння сістэмы прафілактыкі правапарушэнняў.

У кожнай арганізацыі створаны сацыяльны пашпарт, банк дадзеных шматдзетных, няпоўных і ненадзейных сем’яў. За гэтай катэгорыяй замацаваны адказныя асобы, якія абавязаны не радзей аднаго разу ў два-тры тыдні наведваць падобныя сем’і.

Тут выпрацаваны меры фінансава-эканамічнай падтрымкі шматдзетных і няпоўных сем’яў. Ва УП "Сенненская ПМС", напрыклад, аказваецца матэрыяльная дапамога ў памеры 5-ці базавых велічынь ад адміністрацыі і 2-х базавых велічынь ад прафсаюзнай арганізацыі пры ўступленні ў шлюб і пры нараджэнні дзіцяці. Выплачваюцца грашовыя сродкі да прафесіянальнага свята, 8 Сакавіка, Дзён маці, абаронцаў Айчыны. Калектыў вышуквае магчымасці для аказання дапамогі сем’ям, у якіх дзеці маюць патрэбу ў доўгатэрміновым лячэнні.

У ААТ "Сенненскі райаграсервіс" пры нараджэнні ў сям’і першага дзіцяці выплачваецца 5 базавых велічынь, другога — 10 і трэцяга — 15. Прадугледжаны грашовыя прэміі бацькам, чые дзеці закончылі чарговы навучальны год на 7-10 балаў у памеры 3 базавых велічынь, на 9 -10 — 5 базавых велічынь.

Ва УП "Сяннобудмеліяводгаз" аказваецца матэрыяльная дапамога работнікам, якія ўпершыню ўзялі шлюб. З мэтай паляпшэння ўмоў для сумяшчэння прафесійных і сямейных абавязкаў, маці, якія выхоўваюць дзяцей, прадастаўлена права на адзін свабодны ад работы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку.

Нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю, назіраецца рост сярэдняй заработнай платы. У параўнанні з мінулым годам у ААТ "Сенненскі райаграсервіс" з 770 тысяч рублёў сёлета яна вырасла да 1 мільёна 479 тысяч, УП "Сенненская ПМС" — з 1084 тысяч да 1400 тысяч, УП "Будмеліяводгас" — з 1370 тысяч да 1440 тысяч.

Усе работнікі дадзеных прадпрыемстваў маюць асобнае жыллё або забяспечаны жылплошчай у інтэрнатах. Прычым апошняя катэгорыя з кожным годам змяншаецца: са 157 чалавек у мінулым годзе да 71 — сёлета. Толькі за апошнія два гады ААТ" Сенненскі райаграсервіс" выдзеліла 43 ведамасныя дамы сядзібнага тыпу для сваіх работнікаў.

Дзеці работнікаў гэтых прадпрыемстваў стопрацэнтна ахоплены дашкольнай адукацыяй (54 дзіцяці). У арганізацыях наладжаны даволі цесныя кантакты з установамі адукацыі. У саветы прафілактыкі школ уключаны прадстаўнікі працоўных калектываў.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі СШ №2 г.Сянно актыўна ўзаемадзейнічае з ААТ "Сенненскі райаграсервіс". У школе навучаюцца 27 дзяцей, бацькі якіх працуюць на дадзеным прадпрыемстве. Дыялог з бацькоўскай грамадскасцю ажыццяўляецца праз работу агульнашкольных бацькоўскіх сходаў, на якія запрашаецца адміністрацыя адкрытага акцыянернага таварыства. На працягу навучальнага года адбываліся і адбываюцца індывідуальныя тэматычныя гутаркі з бацькамі па тэмах "Прафілактыка шкоднай залежнасці", "Сям’я без насілля". У акцыянерным таварыстве рэгулярна аднаўляюцца стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі па прававой тэматыцы. Школа ўшаноўвае бацькоў, дзеці якіх дабіваюцца поспехаў у вучобе і высокіх спартыўных рэзультатаў.

Мерапрыемствы, што праводзяцца на прадпрыемствах, садзейнічаюць адраджэнню традыцый і маральных каштоўнасцей, умацаванню інстытута сям’і, павышэнню аўтарытэта і сацыяльнай ролі бацькоў.

У вышэйадзначаных арганізацыях працуюць саветы прафілактыкі, на якія запрашаліся 27 чалавек. Створаны дабравольныя дружыны. Дружыннікі не толькі прыцягваюцца да аховы грамадскага парадку, патрулявання вуліц у святочныя і выхадныя дні, але і да прафілактычнай работы ў сваіх калектывах. 

Як бачым, на прадпрыемствах праводзіцца даволі разнастайная работа па фарміраванні асноў здаровай сям’і, прафілактыцы правапарушэнняў.

У выніку суадносіны шлюбаў і іх скасаванняў наступныя: УП "Будмеліяводгас" — 12 да 3; УП "Сенненскае ПМС" — 3 да 1; ААТ "Сенненскі райаграсервіс" — 5 да 1. За апошнія пяць гадоў тут скасавана шлюбаў адпаведна 27, 29 і 23 працэнты, у той час як сярэднераённы паказчык за гэты перыяд склаў 45 працэнтаў.

Разам з тым, вострымі і актуальнымі для дадзеных арганізацый застаюцца пытанні п’янства і алкагалізму. Злоўжыванне спіртнымі напіткамі — асноўная прычына не толькі сямейнай ненадзейнасці, нізкай нараджальнасці, але і галоўны фактар зніжэння прадукцыйнасці працы, учынення членамі калектываў правапарушэнняў.

Так, за дробнае хуліганства ва УП "Сяннобудмеліяводгас" летась было прыцягнута да адказнасці 4 чалавекі, сёлета — 15, ва УП "Сенненская ПМС" — чатыры чалавекі, у ААТ "Сенненскі райаграсервіс" —14 і 12.

Хаця і назіраецца некаторае зніжэнне колькасці правапарушэнняў, асабліва за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення на рабочым месцы, у прафілактычнай дзейнасці пакуль не хапае сістэмнасці і эфектыўнасці. Не ў поўную сілу працуюць саветы прафілактыкі правапарушэнняў, якія на гэты год нават не мелі планаў работы.

Асаблівую ўвагу кіраўніцтву арганізацый варта ўдзяліць бацькам, абавязаным вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на выхаванне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным утрыманні. Дадзеная катэгорыя асоб мае шматлікія прагулы і спазненні на работу па прычыне п’янства, нізкую прадукцыйнасць працы. Ва УП "Сяннобудмеліяводгас" 3 абавязаныя маюць запазычанасць у сумме 32 мільёны рублёў, у ААТ "Сенненскі райаграсервіс" — 7 чалавек і сума доўгу складае 79 мільёнаў рублёў.

Нягледзячы на даволі салідную аздараўленчую работу ў гэтых калектывах, усё яшчэ значнымі застаюцца страты рабочага часу па лістах непрацаздольнасці. Не ўсімі работнікамі прадпрыемстваў своечасова пройдзены медыцынскі агляд. Напрыклад, ва УП "Сяннобудмеліяводгас" з 55 чалавек, якім у абавязковым парадку неабходна было прайсці медагляд, у паліклініцы пабывалі толькі 42.

Як бачым, у рабоце па ўмацаванні сям’і , выкараненні правапарушэнняў нямала яшчэ хібаў, і ў гэтым плане адміністрацыям, саветам прафілактыкі, грамадскім арганізацыям трэба папрацаваць, каб сям’я — грамадства ў мініяцюры — сапраўды стала гарантам бяспекі ўсёй беларускай нацыі. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павышэнне нараджальнасці, выкараненне п’янства, алкагалізму і насілля, арыентацыя грамадства на сям’ю з двума і больш дзяцьмі, стварэнне станоўчага тыпу поўнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика