Білеты на прыгарадныя цягнікі сталі прадаваць праз электронныя тэрміналы. 21.by

Білеты на прыгарадныя цягнікі сталі прадаваць праз электронныя тэрміналы

28.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Білеты на прыгарадныя цягнікі сталі прадаваць праз электронныя тэрміналы.

Пяць такіх кропак самаабслугоўвання пачалі працаваць на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі.

Адзін з тэрміналаў размешчаны ў фае, астатнія чатыры — ля прыгарадных кас. Гэтай паслугай могуць скарыстацца трымальнікі банкаўскіх пластыкавых картак. Каб атрымаць білет, неабходна набраць пункт адпраўлення і прызначэння, а таксама дату паездкі. Праз тэрмінал нельга будзе набыць квіток па льготным тарыфе. Для гэтага, як і раней, трэба звяртацца да касіра. Там жа будуць прадаваць і праязныя дакументы на паездкі да станцый, размешчаных у памежнай зоне.Тэрміналы самаабслугоўвання, як паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі, не адменяць звыклую куплю білетаў у касе за наяўныя грошы, а стануць дадаткам да іх. У далейшым, калі паслуга будзе папулярнай, а спецыялісты палічаць набыццё новых тэрміналаў мэтазгодным, яны могуць з’явіцца і на іншых чыгуначных станцыях краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць такіх кропак самаабслугоўвання пачалі працаваць на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика