ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

03.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сібірскія халады паралізуюць Еўропу   Моцныя снегапады ў Еўропе — ад Італіі на поўдні да Турцыі на ўсходзе — прывялі да збояў у руху аўтамабільнага і авіяцыйнага транспарту, а таксама да парушэнняў у вода- і электразабеспячэнні.

Ад холаду загінула ужо не менш за 80 чалавек, у асноўным у Польшчы і Украіне. Больш як 600 мясцовым жыхарам спатрэбілася медыцынская дапамога з-за пераахаладжэння і абмаражэнняў.

У цэнтральных раёнах Італіі вялікагрузным грузавікам забаронены выезд на дарогі, адменена некалькі футбольных матчаў італьянскай вышэйшай футбольнай лігі. На поўначы Грэцыі, як і ва Украіне, закрыты школы.

На паўночным усходзе Балгарыі зафіксаваныя рэкордныя халады — у раёне горада Кнежа ўжо другія суткі адзначаецца тэмпература мінус 29 градусаў. Там таксама ўжо другі тыдзень не працуюць школы, паведамляецца аб смерці сярод пажылых людзей у мясцовых вёсках.

Уздоўж румынскага ўзбярэжжа замерзла Чорнае мора, што здараецца вельмі рэдка.

Эканамічны спад пачаўся з Бельгіі

Бельгія стала першай краінай зоны еўра, якая афіцыйна ўступіла ў фазу эканамічнага спаду. У чацвёртым квартале мінулага года ВУП каралеўства знізіўся на 0,2%, сведчаць апублікаваныя звесткі.

На думку аналітыкаў, пачатак рэцэсіі ў эканоміцы Бельгіі з'яўляецца прадвесцем эканамічнага спаду, які сёлета пагражае ахапіць усю еўразону. Падставай для такіх прагнозаў з`яўляецца бюджэтны крызіс, што перажывае зона адзінай валюты, а таксама меры жорсткай бюджэтнай эканоміі, што прымаюцца ўрадамі яе краін.

Згодна з прагнозам шэрагу вядучых экспертаў-эканамістаў, сёлета сукупны ВУП краін зоны еўра скароціцца на 0,3%.

Разведка Ізраіля: Іран назапасіў ўрану на чатыры атамныя зарады

Іран сёння валодае такой колькасцю ўзбагачанага ўрану, якога хопіць для стварэння чатырох атамных бомбаў, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на кіраўніка ваеннай разведкі Ізраіля Авіва Кахаві. Гэтым можна растлумачыць перакідванне падраздзяленняў ВПС, ВМФ і сухапутных войскаў ЗША і іх саюзнікаў да межаў Ірана, якая назіраецца ў апошні час.

Выступаючы на канферэнцыі ў горадзе Герцлія Кахаві заявіў, што вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі аддаў загад пачаць узбагачэнне ўрану да зброевага ўзроўню. Тэгерану спатрэбіцца адзін год для стварэння "сырой" прылады і яшчэ адзін-два гады для стварэння ядзернай боегалоўкі, якую можна будзе ўсталяваць на балістычную ракету.

На гэтым фоне Вашынгтон і яго саюзнікі пачынаюць перакідваць свае войскі ў раён Персідскага заліва. Паводле апошніх звестак, Вашынгтон размясціў на авіябазе "Аль-Убейд" у Катары эскадрыллю стратэгічных бамбавікоў B-1B у колькасці не менш за шэсць машын. Прыходзяць звесткі аб тым, што на амерыканскую базу, размешчаную на брытанскім востраве Дыега-Гарсія ў Індыйскім акіяне, завезены сотні бетонобойных бомбаў, здольных знішчаць добра ўмацаваныя падземныя бункеры.

Акрамя гэтага, у раёне Персідскага заліва нясуць дзяжурства дзве амерыканскія авіяносныя ўдарныя групы. Чакаецца, што ў сакавіку да іх далучыцца яшчэ адзін авіяносец ЗША — Еntеrрrіsе. А ў канцы студзеня стала вядома, што з Міжземнага ў Чырвонае мора ўвайшлі амерыканская атамная субмарына Аnnароlіs і эскадраны мінаносец Mоmsеn. Відаць, у выпадку ваеннай аперацыі супраць Ірана не застануцца ў баку Брытанія і Францыя. Яны таксама пачалі перакідваць свае войскі ў Саудаўскую Аравію і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разведка Ізраіля: Іран назапасіў ўрану на чатыры атамныя зарады Іран сёння валодае такой колькасцю ўзбагачанага ўрану, якога хопіць для стварэння чатырох атамных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика