Беларусь з маразамі спраўляецца. 21.by

Беларусь з маразамі спраўляецца

03.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прычым без катастрафічных наступстваў, канстатуюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Аператыўная абстаноўка ў краіне сведчыць: камунальныя, аварыйныя службы, энергетыкі аказаліся падрыхтаванымі да неспрыяльных умоў надвор'я.

Усе сістэмы жыццязабеспячэння працуюць у нармальным рэжыме, а калі і ўзнікаюць няштатныя сітуацыі, дык яны ліквідуюцца ў кароткія тэрміны. Напрыклад, толькі за адны суткі былі аператыўна ліквідаваны пашкоджанні паветраных ліній электраперадач у Мастоўскім, Маларыцкім, Мінскім раёнах. У Ляхавіцкім раёне камунальнікі хутка выправілі наступствы прарыву трубаправоду халоднага забеспячэння. Статыстыка пажараў сведчыць пра тое, што большасць грамадзян прыслухаліся да рэкамендацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. За апошні час колькасць пажараў па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення было мінімальным.

Разам з тым МНС заклікае не страчваць асцярожнасці і быць пільнымі і ўважлівымі. Стала дрэнна чалавеку на вуліцы — выклікайце "хуткую дапамогу". Падазроная асоба імкнецца патрапіць у падвал ці на гарышча дома — звяртайцеся ў ЖЭС. Не адмаўляйце ў дапамозе аўтамабілісту, чыя машына заглухла. Наша бяспека — у нашых руках!

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычым без катастрафічных наступстваў, канстатуюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Аператыўная абстаноўка ў краіне сведчыць: камунальныя, аварыйныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика