Даведка аб даходах цяпер мае адзіную форму. 21.by

Даведка аб даходах цяпер мае адзіную форму

03.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пісьмо з адпаведнай прапановай 1 лютага Нацыянальны банк Беларусі накіраваў камерцыйным банкам, паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка. Новая адзіная форма бланка даведкі аб даходах фізічнай асобы, якая падаецца ў банк для атрымання крэдыту, размешчана на сайце галоўнага банка краіны.

Раней, згодна з пунктам 6 Інструкцыі аб парадку прадастаўлення (размяшчэння) банкамі грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (зацверджана пастановай праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2003 года № 226), пералік дакументаў, якія падаваліся фізічнай асобай у банк для атрымання крэдыту, а таксама форма гэтых дакументаў вызначаліся лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, зацверджанымі ўпаўнаважаным органам банка. Такім чынам, кожны банк прапаноўваў для запаўнення сваю форму даведкі аб даходах фізічнай асобы для ацэнкі яго крэдытаздольнасці. Нацбанк сумесна з Асацыяцыяй беларускіх банкаў арганізаваў абмеркаванне з банкамі гэтай праблемы. У выніку апошнім накіраваны рэкамендацыі аб выкарыстанні ў дачыненні да фізічных асоб, што працуюць па найме, адзінай формы бланка даведкі ба даходах. Гэта дазволіць спрасціць падрыхтоўку дакументаў пры крэдытаванні.

Адначасова Нацыянальны банк апавясціў банкі аб тым, што яго пісьмо ад 25 чэрвеня 2007 года №19-18/80 "Аб банкаўскай гарантыі" больш не прымяняецца з-за страты актуальнасці. Зараз магчымасць прадастаўлення банкамі гарантый у забеспячэнні выплаты мытных пошлін і падаткаў прадугледжана заканадаўствам Мытнага саюза ў межах Еўразійскай эканамічнай супольнасці, а таксама заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па пытаннях мытнага рэгулявання.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пісьмо з адпаведнай прапановай 1 лютага Нацыянальны банк Беларусі накіраваў камерцыйным банкам, паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка. Новая адзіная форма...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика