Інфляцыя ў Беларусі за студзень 2012 года не выйдзе за межы 2 працэнтаў
03.02.2012
—
Новости Общества
|
Віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас лічыць, што інфляцыя ў краіне за студзень 2012 года не выйдзе за межы 2 працэнтаў. Аб гэтым ён паведаміў учора журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Я лічу, што інфляцыя па выніках студзеня 2012 года не выйдзе за межы 2 працэнтаў. Гэта, безумоўна, высокая інфляцыя, і мы разлічвалі, што яна будзе ніжэйшай, але разам з тым, калі мы паглядзім, то асноўны ўклад у інфляцыю ўнесла змяненне цэн па алкагольных напітках і тытунёвых вырабах. Калі ачысціць ад гэтых фактараў, то інфляцыя — прымальная, і, безумоўна, пачынае зніжацца", — сказаў віцэ-прэм'ер. Урад Беларусі плануе на наступным тыдні прадставіць Прэзідэнту пералік стратэгічных прадпрыемстваў, ад прыватызацыі якіх у 2012 годзе плануецца атрымаць $2,5 млрд. "Я лічу, на наступным тыдні мы ўнясём на разгляд кіраўніка дзяржавы гэты пералік прапанаваных да прыватызацыі аб'ектаў, каб выканаць задачу па атрыманні $2,5 млрд за кошт прыватызацыі дзяржуласнасці", — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. Паводле слоў Сяргея Румаса, гэты спіс яшчэ абмяркоўваецца, і пакуль дачасна гаварыць, якія прадпрыемствы ўвойдуць у яго. "Як толькі ён будзе прыняты, яго апублікуюць для шырокага прагляду. Усе патэнцыяльныя інвестары змогуць з ім азнаёміцца і весці перагаворы па ўдзеле ў прыватызацыі прадпрыемстваў", — дадаў віцэ-прэм'ер. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас лічыць, што інфляцыя ў краіне за студзень 2012 года не выйдзе за межы 2 працэнтаў. Аб гэтым ён паведаміў учора журналістам,...
|
|