У Мінску перакуліўся грузавік з півам
03.02.2012
—
Новости Общества
|
У сталіцы на ўнутраным кольцы МКАД непадалёк ад Чыжоўкі 2 лютага перакуліўся грузавік з півам. Аўтамабіль належыць мінскаму заводу "Крыніца". Як паведаміла "Звяздзе" старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС Мінска Анастасія Крахціна, 23-гадовы кіроўца грузавіка падчас выбару хуткасці не ўлічыў габарытаў транспартнага сродку, наяўнасці грузу і асаблівасцяў надвор'я. У выніку грузавік вынесла ў крайнюю левую паласу, дзе ён сутыкнуўся з "Вольва", урэзаўся ў раздзяляльны парапет і перакуліўся на правы бок. Ні кіроўца, ні груз (а гэта была слабаалкагольная прадукцыя і піва) не пацярпелі. Праўда, для таго, каб падняць грузавік, піва давялося выгрузіць. Алена АЎЧЫННІКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы на ўнутраным кольцы МКАД непадалёк ад Чыжоўкі 2 лютага перакуліўся грузавік з півам. Аўтамабіль належыць мінскаму заводу "Крыніца".
|
|