Дажынкі-2013 пройдуць у Гомелі
07.03.2012
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. Кіраўнік вобласці адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася на апошняй яго сустрэчы з Прэзідэнтам краіны, і Аляксандр Лукашэнка падтрымаў яго просьбу аб пераносе фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2013" з Рагачова, як планавалася раней, у абласны цэнтр. — Горад Гомель сёння мае і самую вялікую тэрыторыю, і самую вялікую колькасць насельніцтва сярод абласных цэнтраў. Але ж магчымасці бюджэту вобласці абмежаваныя, каб па-сапраўднаму аднавіць аблічча горада над Сожам. Таму ўзгоднена пытанне: для правядзення наступнага свята "Дажынкі" падрыхтаваць Гомельскі раён і горад Гомель. Ну а Рагачоў — гэта невялікі рэгіён, і яго мы адбудуем сваімі сіламі. Акрамя таго, на сустрэчы з журналістамі Уладзімір Дворнік расказаў аб праграме развіцця Прыпяцкага рэгіёна, у тым ліку асваення Петрыкаўскага радовішча калійных соляў: — Жыццёвы ўзровень людзей залежыць ад аб'ёму і эфектыўнасці вытворчасці. Для таго, каб годна жыць, трэба думаць пра тое, як іх павялічваць, у тым ліку і экспарт. Хуткае асваенне Петрыкаўскага радовішча калійных соляў дазволіць павялічыць аб'ём прамысловай вытворчасці ў рэгіёне, забяспечыць паступленні ў бюджэт і гэтак далей. Гэты рэсурс пакуль да канца не разведаны. Але ўжо сёння зразумела, што па якасці ён значна пераўзыходзіць Салігорскія радовішчы. Не меньш значныя змены чакаюць і самы паўднёвы край Гомельскай вобласці, самы буйны яе раён — Лельчыцкі, дзе 70% тэрыторый займаюць лясы. Уладзімір Дворнік расказаў, што сёння там вельмі актыўна развіваецца прыватны бізнэс: — Больш за палову бюджэту фарміруецца за кошт прыватнага бізнэсу. Акрамя таго, Лельчыцкі рэгіён багаты сваімі выкапнямі, якія сёння не асвоены на належным узроўні. Буры вугаль, сапрапелі, торф, лясныя ўгоддзі. Яны знаходзяцца на самым краі вобласці, куды не пракладзена чыгунка. Таму пры перавозцы аўтатранспартам рэзка павялічваецца сабекошт прадукцыі. Кошт будаўніцтва чыгункі складзе каля Br1,8-1,9 трлн. Думаю, гэта тэма знойдзе працяг. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў вярнуцца да яе ў красавіку, калі ён будзе наведваць чарнобыльскія рэгіёны. Што тычыцца прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку Гомельшчыны, па выніках 2011 года яны склалі $1,3 млрд. Прамыя замежныя інвестыцыі — больш за $210 млн — сталі гістарычным максімумам для Гомельскай вобласці. — Інвестыцыі — гэта жыццё для нашага рэгіёна, — падкрэсліў Уладзімір Дворнік. — Гэта не толькі аб'ёмы вытворчасці, але, урэшце, дабрабыт людзей. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. Кіраўнік вобласці адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася на апошняй яго сустрэчы з...
|
|