Чуткі пра прызначэнне Ягора Рыбакова дырэктарам "Альфа-радыё" не пацвердзіліся. 21.by

Чуткі пра прызначэнне Ягора Рыбакова дырэктарам "Альфа-радыё" не пацвердзіліся

02.04.2012 13:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чуткі пра прызначэнне Ягора Рыбакова дырэктарам “Альфа-радыё” не пацвердзіліся


Інфармацыя аб прызначэнні экс-кіраўніка Белтэрадыёкампаніі Ягора Рыбакова дырэктарам “Альфа-радыё” не адпавядае рэчаіснасці. У размове з Еўрарадыё выканаўца абавязкаў дырэктара радыёстанцыі Яўген Урыўскі назваў гэта чуткамі, якія, тым не менш, маюць пэўныя падставы.

Яўген Урыўскі: “Не прызначаны гэты чалавек. Такое казалі (аб прызначэнні Ягора Рыбакова на пасаду дырэктара.Еўрарадыё), у тым ліку і мне казалі, але пакуль што — не. Дакументальна пакуль што нічога не замацавана: дырэктар не прызначаны, кантракт з ім не падпісаны”.

Калі справа дойдзе да падпісання кантракту з новым дырэктарам і ці дойдзе ўвогуле, суразмоўца Еўрарадыё не ведае.

Нагадаем, пасаду старшыні Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў атрымаў адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. У 2005 годзе Вярхоўны суд асудзіў яго на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Рыбакова абвінавацілі ў атрыманні хабару, а таксама выкарыстанні службовага становішча з мэтай легалізаваць сродкі, атрыманыя незаконным шляхам.

У лютым 2010 года экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі датэрмінова выйшаў з-за кратаў. У калоніі Рыбакоў узначальваў тэлестудыю. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика