Тры сонечныя электрастанцыі
05.04.2012
—
Новости Общества
|
З'явяцца ў Гомельскай вобласці ў 2013-2016 гадах. Інвестыцыйны праект па будаўніцтве іх у Брагінскім і Ельскім раёнах атрымаў станоўчую ацэнку Гомельскага абласнога савета па прыцягненні інвестыцый. Інвестарам па будаўніцтве ў рэгіёне аб'ектаў альтэрнатыўнай энергетыкі выступае адна з ірландскіх кампаній. Старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Эльвіра Карніцкая расказала, што плануецца ўзвесці так званыя сонечныя паркі на плошчы больш за 110 га. Магутнасць сонечных электрастанцый пасля пераходу на прамысловыя рэжымы складзе 28 МВт, а электраэнергія будзе паступаць у абласную энергасістэму. Для рэалізацыі праекта інвестарам будуць вылучаны 3 участкі. Магчыма, гэта будуць землі, якія знаходзяцца ў зоне, дзе ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС была спынена сельскагаспадарчая дзейнасць. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З'явяцца ў Гомельскай вобласці ў 2013-2016 гадах. Інвестыцыйны праект па будаўніцтве іх у Брагінскім і Ельскім раёнах атрымаў станоўчую ацэнку Гомельскага абласнога... |
|