Чатыры словы. Безліч значэнняў. 21.by

Чатыры словы. Безліч значэнняў

05.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некалькі гадоў таму "Звязда" праводзіла невялічкі моўны эксперымент. Наколькі беларусы ведаюць родную мову, карэспандэнт правяраў у крамах, на базары, у транспарце... Проста размаўляў і задаваў пэўныя пытанні па-беларуску.

Здаецца, што можа быць прасцей? Але ўявіце сабе: сярод нас знайшлася вялікая колькасць тых, хто з гонарам называе сябе беларусам, а на роднай мове не толькі двух слоў звязаць не можа, а нават іх і не разумее!

Прайшло няшмат часу. На вуліцы ўсё часцей можна пачуць беларускія словы. І ніхто з цябе не смяецца, і не глядзіць, як на вар'ята. Сёння мова інтэлігенцыі стала мовай студэнцтва, кіраўніцтва, эліты. Цяпер размаўляць па-беларуску — нават прэстыжна.

Калі з ужываннем мовы сітуацыя палепшылася, то з яе разуменнем, здаецца, наадварот. Ці як растлумачыць той выпадак, калі чалавек з вёскі, дзе беларускай мове ва ўсе часы было месца, не ведае слова "гарбата"? Тым больш, знарок і не прыдумаеш: стаіць кубак, а на ім напісана "Гарбата з водарам кахання". А той, прачытаўшы незнаёмае слова, пытае: "Гарбата — гэта ўкраінскае слова? І што яно азначае?"

Гэтая сітуацыя прымусіла мяне яшчэ раз упэўніцца ў тым, што хоць і пачалі беларусы так масава размаўляць на роднай мове, усё роўна некаторыя словы для іх — цёмны лес. А каб мая думка была не проста дадумваннем, я пайшла туды, дзе абавязкова патрэбна ведаць назвы рэчаў па-беларуску (а ў лепшым выпадку — і на большасці мовах свету), — у ЦУМ.

Для моўнага эксперыменту я выбрала ўсяго чатыры словы: патэльня, пэндзаль, прас, парасон. І правярала на веданне гэтых слоў тых, хто непасрэдна з імі звязаны.

— Пакажыце, калі ласка, чырвоную патэльню, — з выглядам зацікаўленага пакупніка звяртаюся я да прадаўшчыцы.

— Добры выбар, пакрыццё зроблена з керамікі, — па-руску адказвае мне жанчына і падае прадмет маёй ўвагі.

Ну што ж, нядрэнна. Галоўнае, што зразумела. Зрабіўшы такую выснову і падзякаваўшы, пайшла далей. Патрапіла ў аддзел бытавой тэхнікі і, падумаўшы, якое слова можа быць незразумелым, спытала:

— Якое напружанне маюць новыя мадэлі <І>прасаў ?

Доўга не думаючы, прадавец аддзела адказала на маё пытанне, паказала некаторыя экзэмпляры і нават параіла, які лепш купіць. Я была прыемна здзіўлена гэтым. Таму пайшла далей, за іншымі вынікамі.

Аднак, на жаль ці на шчасце, яны былі аналагічнымі. Прадавец галантарэйнага аддзела паказала мне парасоны ўсялякіх формаў і колераў. А ў канцтаварах нават прыйшлося купіць пэндзаль: жанчына-прадавец так грунтоўна і пераканаўча распавяла пра яго якасці і сферы прымянення па-беларуску, што адмовіць ёй у мяне нават язык не павярнуўся. Што значыць — слова беларускае!

Цудоўна, што прадаўцы адной з галоўных крам краіны разумеюць беларускамоўных пакупнікоў. З іншага боку, яны абавязаны валодаць максімальнай інфармацыяй аб сваіх таварах. І назвы тут — не выключэнне. Было б жахліва, калі б прыйшоў беларус у краму свайго горада, спытаў што-небудзь на роднай мове, а яго не зразумелі б...

Аднак для паўнавартаснага эксперыменту даведацца толькі пра "адзін бок медаля" было б няправільна. Таму растлумачыць значэнне гэтых самых слоў я прапанавала тым, каго сустрэла на вуліцы. І вось што атрымалася.

На думку мінчан, патэльня — гэта патыліца, скаварада, памяшканне, забягалаўка, печ, удар па галаве. Прас — сіта, насякомае, адзенне, посцілка. Пэндзаль аказаўся ўдарам па мяккаму месцу, чымсьці для афарбоўкі ці малявання, аркушам, падпатыльнікам. І толькі слова парасон ні ў каго не выклікала ніякіх сумненняў.

Безумоўна, казаць пра тое, што кожны з нас разумее па-беларуску, было б памылкай. У той жа час і нельга раўняць усіх пад адзін грэбень. Галоўнае, што цябе разумеюць там, дзе гэта патрэбна. А спытаць у някемлівых беларусаў на вуліцы "Колькі часу?" ці "Як прайсці ў бібліятэку?" можна як і ў іншаземцаў, паказаўшы на пальцах. Толькі, можа, тады яны зразумеюць, кім з'яўляюцца ў нашай краіне, не ведаючы беларускую мову.

Вераніка КАНЮТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі гадоў таму "Звязда" праводзіла невялічкі моўны эксперымент. Наколькі беларусы ведаюць родную мову, карэспандэнт правяраў у крамах, на базары, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика