ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

06.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грэкі ўчынілі беспарадкі з-за самагубства пенсіянера

У Афінах пачаліся беспарадкі пасля таго, як 77-гадовы пенсіянер застрэліўся ў знак пратэсту супраць скарачэння пенсій. Мужчына пакончыў з сабой удзень 4 красавіка на ажыўленай плошчы Сінтагма. У перадсмяротнай запісцы пенсіянер абвінаваціў урад у тым, што яго пакінулі без сродкаў да існавання, зрэзалі пенсію ў рамках антыкрызіснай праграмы. "Я не бачу іншых шляхоў годна закончыць сваё жыццё, каб пазбавіць сябе ад неабходнасці капацца ў смеццевых баках", — напісаў Дзімітрыс Хрыстоўлас. Увечары таго ж дня перад будынкам парламента Грэцыі сабраўся натоўп з некалькіх соцень пратэстуючых. Яны ўступілі ў супрацьстаянне з паліцыяй, атакавалі вартавых парадку бутэлькамі з запальнай сумессю. Паліцыянты ў адказ выкарысталі слязісты газ.

У Латвіі кіроўцаў аўтобусаў абавяжуць плаціць за уключанае радыё

У Латвіі кіроўцаў грамадскага транспарту абавяжуць купляць ліцэнзіі на праслухоўванне радыё падчас працы. Рассылкай адпаведных паведамленняў зоймецца Латвійскае аб'яднанне выканаўцаў і прадзюсараў. Зараз абмежаванне на прайграванне музыкі дзейнічае таксама для таксі і маршрутак.

Кафеін і трэніроўкі — ідэальны спосаб барацьбы з ракам скуры

На думку спецыялістаў, спалучэнне гэтых двух фактараў дазваляе засцерагчы чалавека ад развіцця анкалагічнага захворвання. Лабараторныя тэсты паказалі: такая камбінацыя выклікала скарачэнне колькасці новаўтварэнняў у мышэй, схільных да раку, на 62%. Таксама самі пухліны ўсыхалі на 85%, піша Thе Dаіlу Mаіl. Каментуе кіраўнік навуковай працы доктар Яо-Пін Лу з Фармацэўтычнай школы Эрнэста Марыё: "Кафеін і трэніроўкі ратуюць мышэй менавіта пры раку, выкліканым уздзеяннем сонечных прамянёў. Я думаю, што зробленыя высновы можна аднесці і да чалавека".

Беларусы больш шчаслівыя, чым большасць суседзяў

Эксперты Інстытута Зямлі, які з'яўляецца падраздзяленнем Калумбійскага універсітэта, ЗША, склалі рэйтынг самых шчаслівых краін. Справаздача пад назвай "Даклад аб сусветным шчасці" быў упершыню апублікаваны на канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Ацаніўшы палітычныя свабоды, сацыяльныя гарантыі, адсутнасць карупцыі — фактары, на думку навукоўцаў, значна больш важныя, чым прыбытак насельніцтва, а таксама здароўе грамадзян і гарантыі стабільных і шчаслівых шлюбаў у больш чым 150 краінах, вядомыя эканамісты прыйшлі да высновы, што самыя шчаслівыя краіны знаходзяцца ў Паўночнай Еўропе. Так, першае месца заняла Данія. За ёй ідуць Нарвегія, Фінляндыя, Нідэрланды і Швейцарыя. Іх "каэфіцыент шчасця" складае 7,6 з 10 балаў. ЗША размясціліся на 11-м месцы, Вялікабрытанія — на 18-м.

Расія ж у гэтым даследаванні заняла 76-е месца, набраўшы крыху больш за 5 балаў. Яе абагналі Казахстан, які заняў 59-ы радок рэйтынгу, Літва (60-е месца), Беларусь (62-е месца) і Эстонія (72-е месца). У сваю чаргу Украіна апынулася на 91-м месцы, а Латвія — на 116-м.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы больш шчаслівыя, чым большасць суседзяў Эксперты Інстытута Зямлі, які з'яўляецца падраздзяленнем Калумбійскага універсітэта, ЗША, склалі рэйтынг...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика