Парк Жылібера папаўняецца рэдкімі відамі дрэваў
19.04.2012 17:36
—
Новости Общества
|
Парк Жылібера папаўняецца рэдкімі відамі дрэваў 7 рэдкіх відаў дрэваў з’явіліся ў парку Жылібера - грамадскую ініцыятыву Наталлі Канюк па адраджэнні калісці знакамітага гарадзенскага батанічнага сада падтрымалі ўладальнікі рэдкіх раслін і “Зелянбуд”.
Парасткі лакавага дрэва, араліі манчжурскай і ядомага каштана пасадзілі ў парку Жылібера каля галоўнага корпуса ўніверсітэта імя Янкі Купалы. ![]() ![]() Наталля Канюк (на здымку), кажа, што дрэвы, пасаджаныя ў кастычніку, добра перазімавалі. Новыя парасткі падвязалі да калкоў ды добра палілі. Наступная высадка дрэваў плануецца ў траўні. ![]() ![]() Першыя расліны на месцы былога батанічнага сада былі пасаджаны 28 кастрычніка мінулага году: 3 манчжурскіх арэхі, 2 лаўравішні, 5 дрэваў крывава-чырвонага баярышніка, 3 іргі, 3 ядлоўцы, апісаная Жыліберам чаромха. Усе яны добра перазімавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парасткі лакавага дрэва, араліі манчжурскай і ядомага каштана пасадзілі ў парку Жылібера каля галоўнага корпуса ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
|
|