У цэнтры Смаргоні прапануюць паставіць "лаўку Напалеона"
26.04.2012 11:50
—
Новости Общества
|
У цэнтры Смаргоні прапануюць паставіць "лаўку Напалеона" Скульптар Валеры Калясінскі кажа, што ён разам з аднадумцамі архітэктарамі Бажыдаем і Бурым прыйшлі да разумення таго, што Смаргонь мае права мець помнік Напалеону Банапарту.
І гэта будзе лаўка, на якой імператар Францыі прыняў рашэнне пакінуць сваю, некалі непераможную армію. ![]() Смаленск, Малаяраславец, Барадзіно, Бярэзіна. Усюды ёсць нейкія помнікі, нейкія мемарыяльныя знакі вайне 1812 года. Натуральна, што такія помнікі прыцягваюць турыстаў, грамадскасць. А сёлета спаўняецца 200 год, як Напалеон быў на беларускіх землях і атрымаў тут паразу. Архітэктары Бажыдай, Буры і скульптар Калясінскі, абмяркоўваючы гэту тэму, сышліся на тым, што ў Смаргоні няма малых форм. І нарадзілася ідэя зрабіць лаўку Напалеона. ![]() Скульптар Валеры Калясінскі расказвае гасцям з Галандыі аб ідэі ўсталяваць у цэнтры Смаргоні ‘Лаўку Напалеона’. На лаўцы будуць атрыбуты і аксесуары Напалеона. Імператар, па задумцы аўтараў праекта, на гэтай лаўцы прыняў рашэнне ўцёкаў з Расіі: – Гэта быў вельмі трагічны перыяд для гісторыі Беларусі, – гаворыць спадар Калясінскі. – тут пацярпела шмат людзей. І для нас гэта была грамадзянская вайна. З аднаго боку быў прарасійскі лагер, з другога – у асноўным шляхта, тыя, хто памятаў старыя вольнасці і ўступалі ў армію Напалеона, які абяцаў аднавіць Вялікае Княства Літоўскае. Аўтарам праекта хочацца, па словах Валерыя Калясінскага, неяк нейтральным чынам, без ідэалагічнага складніка, улічваючы складанасць тагачаснай сітуацыі і расклад сіл на Беларусі, адзначыць прысутнасць Напалеона ў Смаргоні. На лаўцы не будзе партрэта Напалеона, толькі вензель, кавалак карты з надпісам: “Смаргонь”, славуты трохкутны брыль імператара: – У Варшаве нядаўна ўстанавілі бюст Напалеона, і гэта зразумела, – тлумачыць Калясінскі. – Ён абяцаў палякам адрадзіць Войска Польскае і зрабіў гэта. У нас, у Беларусі, не ўсё так адназначна з-за крывавай гісторыі той грамадзянскай вайны. Валеры Калясінскі прадставіў свой праект, які знаходзіцца пакуль у эскізе, смаргонцам і гасцям з Галандыі, якія ў сераду далі старт у Смаргоні дабрачынна-гістарычнай акцыі “У экіпажы на конях па шляху Напалеона для дзяцей Чарнобыля”. Лепшым месцам для ўстаноўкі лаўкі, на думку Валерыя Калясінскага, месца ў цэнтры Смаргоні каля фантана паблізу былога кальвінскага збору (цяпер касцёл Святога Міхала – рэд.) Гэта гістарычны цэнтр, дзе хутчэй за ўсё быў Напалеон і дзе ён мог прыняць гэта вядомае рашэнне – пакінуць войска ў Расіі і ехаць у Парыж. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На лаўцы будуць атрыбуты і аксесуары Напалеона. Імператар, па задумцы аўтараў праекта, на гэтай лаўцы прыняў рашэнне ўцёкаў з Расіі
|
|