Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку
12.05.2012 13:30
—
Новости Общества
|
Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку Ён пратэстуе супраць прысуду, а таксама патрабуе вызваліць усіх палітвязняў і даць свабоду нацыянальнай сімволіцы.
Паводле жонкі Сяргея Каваленкі Алены Каваленкі яе муж 8 траўня аднавіў галадоўку пратэсту супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду. "Да гэтага патрабаваньня ён дадаў патрабаваньні вызваліць усіх палітвязьняў і прадаставіць свабоду нацыянальнай сымболіцы. Сяргея зьмясьцілі ў той жа ізалятар ў Віцебску, дзе ў сьнежні адносна яго чынілі правакацыі. Ён у вельмі дрэнным фізычным стане, але яму адмаўляюць у кваліфікаванай мэдычнай дапамозе. Згодна з канвэнцыяй правоў чалавека, якую падпісала Беларусь і з Канстытуцыяй нашай краіны кожны чалавек мае права на медычную дапамогу, дзе б ён не знаходзіўся, калі ёсць дзеля гэтага медычныя паказнікі, а у Сяргея яны вельмі сур’ёзныя. Толькі чамусьці такога права ён пазбаўлены. За што яго зьнішчаюць? За любоў да Радзімы, роднай мовы і павагу да нацыянальных сымбаляў", — заявіла Алена Каваленка. Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне хатняй "хіміі", якую атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Зь сярэдзіны сьнежня да канча сакавіка зь перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, за час якой схуднеў да менш як 50 кіляграмаў вагі. Падчас знаходжаньня ў Навінках на псыхіятрычнай экспэртызе Каваленка набраў каля 10 кілаграмаў вагі. Колькі ён важыць цяпер, невядома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зь сярэдзіны сьнежня да канча сакавіка зь перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, за час якой схуднеў да менш як 50 кіляграмаў вагі. Падчас знаходжаньня ў... |
|