Бяду лягчэй папярэдзіць…. 21.by

Бяду лягчэй папярэдзіць…

16.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашым пад’ездзе жыве стары. Сам сябе абмывае, сам гатуе. У выніку ўжо двойчы заліваў суседзяў знізу, пакідаў не выключаным газ… Мы размаўлялі з яго дачкой. Але яна не можа пераехаць да бацькі (у яе свая сям’я, праца). І не можа забраць старога да сябе. Падкажыце, што ў такой сітуацыі рабіць нам? Як засцерагчы і старога, і сябе ад магчымай  небяспекі?

М.К., г. Мінск.

Неабходнасць выканання санітарна-гігіенічных, экалагічных, супрацьпажарных і іншых нарматыўных патрабаванняў пры карыстанні жылым памяшканнем абумоўлена, перш за ўсё, канстытуцыйнымі правамі грама- дзян і, у прыватнасці, правам на ахову здароўя (арт. 45 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), правам на спрыяльнае навакольнае асяроддзе (арт. 46).

Парадак карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў жылых дамоў у Рэспубліцы Беларусь вызначаны Правіламі, зацверджанымі загадам Мінжылкамгаса ад 7 снежня 1999 года № 177.

Жылыя памяшканні не могуць выкарыстоў- вацца не па прызначэнні, а таксама ва ўрон правам і свабодам іншых грамадзян. Грамадзяне не павінны ўчыняць дзеянняў, якія прыводзяць да псавання жылых памяшканняў і дапаможных памяшканняў жылога дома або якія парушаюць нармальныя ўмовы пражывання грамадзян у іншых жылых памяшканнях.

Усе карыстальнікі жылых памяшканняў павінны ведаць і выконваць правілы карыстання жылымі памяшканнямі, правілы ўтрымання і тэхнічнай эксплуатацыі жылых і дапаможных памяшканняў жылога дома, інжынерных сістэм і абсталявання, правілы пажарнай бяспекі і іншыя правілы. Пра такія абавязкі грамадзян гаворыцца і ў Жыллёвым кодэксе Рэспублікі Беларусь, і ў дагаворы найму (паднайму) жылога памяшкання, у арт. 21.15 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адпаведная адказнасць за парушэнне правіл карыстання жылымі памяшканнямі.

Грэбаванне правіламі карыстання жылымі памяшканнямі, адсутнасць належнага кантролю за выкананнем гэтых правіл можа прывесці не толькі да парушэння права грамадзян на недатыкальнасць жылля, але і да трагічных наступстваў.

Пры ўзнікненні канфліктных сітуацый з суседзямі грамадзяне маюць права звярнуцца ў органы ўлады для прыняцця мер (адміністрацыйнага і крымінальнага ўздзеяння), а таксама ў судовыя органы для вырашэння судовых пытанняў. Для гэтага трэба напісаць заяву і падаць дакументы, якія пацвярджаюць супрацьпраўныя дзеянні суседзяў. Падставай для звароту ў суд могуць служыць адпаведныя заключэнні жыллёва-эксплуатацыйнай арганізацыі і санэпідстанцыі.

Калі па сваім фізічным стане або стане здароўя сусед не можа самастойна ажыццяўляць абавязкі, у прыватнасці, па выкананні правіл утрымання і тэхнічнай эксплуатацыі жылога памяшкання, інжынерных сістэм і абсталявання, правіл пажарнай бяспекі, то над ім можа быць устаноўлены патранаж. У адпаведнасці з арт. 37 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь папячыцель — памочнік (асоба, якая ажыццяўляе патранаж) паўналетняга дзея- здольнага грамадзяніна можа быць прызначаны органам апекі і папячыцельства толькі са згоды такога грамадзяніна.

У вызначаным парадку пры наяўнасці адпаведных падстаў можа быць таксама разгледжана пытанне аб выдзяленні грамадзяніну, які страціў поўную або частковую здольнасць да самаабслугоўвання і мае патрэбу ў доглядзе, дапамозе, бытавым і медыцынскім абслугоўванні, спецыяльнага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў. Парадак, асаблівасці і падставы выдзялення такіх спецыяльных жылых памяшканняў вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2008  № 1408.

Віктар САВІЦКІ

n

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым пад’ездзе жыве стары. Сам сябе абмывае, сам гатуе. У выніку ўжо двойчы заліваў суседзяў знізу, пакідаў не выключаным газ… Мы размаўлялі з яго дачкой. Але яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика