Калі вас "накрыла" веснавым кветкавым феерверкам.... 21.by

Калі вас "накрыла" веснавым кветкавым феерверкам...

18.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...Месца, дзе адначасова складаюць шмат букетаў, можна адчуць носам. Водар бэзу, цюльпанаў, руж, нарцысаў і яшчэ вялікай колькасці самых розных кветак, назваў многіх з якіх нават і не ведаю, пачаў напаўняць калідоры Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва, дзе прайшоў конкурс фларыстычных работ, яшчэ за гадзіну да пачатку самога конкурсу. Кветкі прыносілі ахапкамі, вёдрамі, слоікамі і каробкамі...

Такую ваяўнічую назву, як "Вясновы выбух" сваёй рабоце далі Юлія Сярчэня і Аліна Багачэнка, якія займаюцца ў Эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі Салігорскага раёна. На высокія сцёблы накшталт бамбукавых дзяўчаты прымацавалі зялёныя лісты, якія папярэдне мачалі ў растоплены воск, і кветкі белай гартэнзіі. Атрымаўся букет з неіснуючых у прыродзе незвычайных раслін.

Кветкі, многія з якіх ужо расцвілі на гарадскіх клумбах і ў гародчыках ля вясковых сядзіб, сапраўды ствараюць эфект каляровага феерверка, які радуе вока пасля доўгай зімы. А букеты, прадстаўленыя ў намінацыі "Мелодыі роднага краю", здаецца, і сапраўды гучаць...

Дзяўчатам і хлопцам на выкананне конкурснай працы адвялі толькі гадзіну:

— Зараз фларысты валодаюць такімі тэхнікамі, што могуць стварыць фантастычна прыгожы букет за некалькі хвілін. Але ж на тое мы і вучымся, каб паступова авалодваць усімі сакрэтамі, — расказала дырэктар Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва Лідзія Каліноўская.

Нягледзячы на абмежаваны час і хваляванне ўдзельнікаў, спрабую дапытацца, у чым жа сакрэт прыгожага букета.

— Кветкі не любяць, калі ў таго, хто іх трымае ў руках, дрэнны настрой, — дзеляцца Настасся Вярбовіч і Кацярына Райкова з Барысава. — Ну а калі браць тэхнічны бок, то тут трэба сачыць, каб кветкі не былі падсохлымі, каб колеры гарманіравалі адзін з адным. У нашай рабоце "Мелодыя вясны" мы вырашылі спалучаць пяшчотна-ружовы з фіялетавым. А складаецца букет з касачоў, бэзу, валошак, гербер і руж, а таксама каркаснай асновы з дзёрну.

Удзельнікі прыехалі з розных куткоў Беларусі: з Лепеля, Салігорска, Слоніма, Барысава, Баранавіч, Гродна. І кветкі, што выкарыстоўвалі ў букетах, везлі з сабой. Усе размовы, што краем вуха даводзілася чуць падчас конкурсу — таксама на кветкавую тэматыку.

— Вось, аказваецца, пра манстэру такая дзіўная легенда існуе. Кажуць, што гэтая расліна сваімі каранямі можа забіць чалавека, — дзеліцца жанчына, што стаіць недалёка ад мяне, са сваёй суразмоўцай. — А ўсё таму, што пад ёй часта знаходзілі мёртвых. Толькі справа зусім не ў шкодзе расліны, а ў тым, што пад разгалістым лісцем быў добры цень, і падарожнікі любілі прылегчы адпачыць пад манстэрай. Некаторыя паміралі ад слабасці ці ад укусаў змей, а абвінавацілі ва ўсім расліну.

Вось такі нечаканы "лікбез" у галіне кветкавых легендаў і міфаў. Даведацца яшчэ больш пра кветкі і паглядзець на букеты, створаныя ўдзельнікамі конкурсу, можна, наведаўшы Рэспубліканскі экалагічны цэнтр (па 20 мая).

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

Парады ад фларыстаў

Як падоўжыць жыццё букета?

mКветкі доўга стаяць, калі перад тым, як змясціць іх у вазу, сцёблы крыху падрэзаць. Сцёблы бэзу, язміну, хрызантэм расшчапляюць і ставяць у расшчэп запалку.

mВарта зрэзаць лісты, галінкі і шыпы, якія знаходзяцца ніжэй узроўню вады.

mНе стаўце кветкі ў надта халодную ваду.

mПадоўжыць жыццё кветкам можа кавалачак вугалю ці крыху нашатырнага спірту, налітага ў ваду. Гваздзікі і ружы любяць салодкае, таму ў ваду для іх можна кінуць цукар.

mПамятайце пра тое, што ёсць кветкі-ворагі. Напрыклад, не стаўце ў адной вазе ландышы з валошкамі ці фіялкамі. Кветкі завянуць. А пастаўленыя разам гваздзікі і ружы страцяць водар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Месца, дзе адначасова складаюць шмат букетаў, можна адчуць носам. Водар бэзу, цюльпанаў, руж, нарцысаў і яшчэ вялікай колькасці самых розных кветак, назваў многіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика