ЖЭСам прыйдзецца пацясніцца. 21.by

ЖЭСам прыйдзецца пацясніцца

23.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У хуткім часе ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі нас чакае шэраг новаўвядзенняў. Асноўныя з іх тычацца абслугоўвання жылога фонду і коштаў на камунальныя паслугі.

Арганізацыі па абслугоўванні жылфонду будуць выбірацца на конкурснай аснове

Пра гэта заявіў падчас анлайн-канферэнцыі "ЖКГ: паслугі, тарыфы, якасць", якая праводзілася БЕЛТА, намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль ШАГУН.

Як вядома, канцэпцыя развіцця ЖКГ Беларусі прадугледжвае да 2015 года перавесці абслугоўванне жылфонду на канкурэнтную аснову. Асноўных крытэрыяў, па якіх будуць выбірацца арганізацыі для абслугоўвання жыллёвага фонду, як лічыць Анатоль Шагун, два — гэта кошт абслугоўвання жылфонду пэўнага аб'ёму і якасць паслуг.

Плануецца, што мясцовыя органы ўлады, якія адказваюць за жыллёвы фонд, будуць праводзіць конкурс, узяць удзел у якім змогуць арганізацыі рознай формы ўласнасці, прычым як беларускія, так і замежныя кампаніі. У якасці ўмоў конкурсу, магчыма, будзе разглядацца такі момант, як заключэнне дагавора.

На думку Анатоля Шагуна, гэта дасць магчымасць сур'ёзным кампаніям, уваходзячы на ??гэты рынак, планаваць свае выдаткі, бачыць перспектывы ўмоў той ці іншай працы. Яшчэ адной з прэферэнцый пры правядзенні конкурсу будзе прыцягненне ўласных грашовых сродкаў, інвестыцый у развіццё жыллёвага фонду або сумесна з грамадзянамі, якія пражываюць у гэтым жыллі.

Адзначым, што летась у 16 гарадах Беларусі ў якасці эксперымента аб'яўляліся такія конкурсы, але жаданага выніку пакуль не атрымана.

Абслугоўванне жылфонду прыватнымі кампаніямі не паўплывае на кошт камунальных паслуг

У Беларусі рэгуляваннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі займаецца дзяржава. Сёння гэтае рэгуляванне ажыццяўляецца ў выглядзе пастаноў урада, якія вызначаюць, колькі каштуе тая ці іншая паслуга. У перспектыве, магчыма, прымаць падобнае рашэнне будуць мясцовыя органы ўлады, магчыма, будзе дыферэнцыяцыя па рэгіёнах, хоць гэта не блізкая перспектыва, лічыць намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун.

Паколькі камунальныя паслугі аказваюць кампаніі-манапалісты (у нас няма магчымасці выбраць арганізацыю, якая будзе аказваць такія паслугі, як цепла- і водазабеспячэнне, падача газу і электрычнасці), то дзяржаўнае рэгуляванне тарыфаў на гэтыя паслугі будзе заўсёды. Таму Анатоль Шагун заклікае не хвалявацца, што з прыходам прыватных кампаній некантраляваным чынам вырастуць цэны і тарыфы. Рост тарыфаў і прыход прыватнікаў у гэтым выпадку ніяк не будуць звязаны, падкрэсліў намеснік міністра.

Сёння, па словах Анатоля Шагуна, у бюджэце сярэднестатыстычнай сям'і ўзровень аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі не перавышае 5-8% ад усіх выдаткаў. Палітыка дзяржавы будзе накіравана на паэтапнае павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, зыходзячы з рэальных даходаў насельніцтва, а таксама ўдасканаленне механізмаў адраснай сацыяльнай дапамогі тым, хто мае патрэбу ў ёй, у тым ліку для аплаты паслуг ЖКГ. Што тычыцца гэтага года, рэзкага росту аплаты за кватэру не чакаецца, абяцае Анатоль Шагун.

Дыферэнцаваная плата за ваду — часовая мера

Як заявіў Анатоль Шагун, увядзенне дыферэнцаванай платы за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення дазволіла краіне эканоміць грашовыя сродкі, а арганізацыям ЖКГ атрымліваць пэўны аб'ём дадатковай выручкі. Таксама, як лічыць намеснік міністра ЖКГ, гэтая мера зможа падрыхтаваць людзей да будучага павышэння тарыфаў.

На яго думку, дыферэнцаваная плата будзе да таго часу, пакуль тарыф на аказанне жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва не зраўнуецца з эканамічна абгрунтаванымі выдаткамі. Пасля гэтага неабходнасць у дыферэнцыяцыі адпадзе, і тарыф зраўнуецца.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткім часе ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі нас чакае шэраг новаўвядзенняў. Асноўныя з іх тычацца абслугоўвання жылога фонду і коштаў на камунальныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика