"Служу Беларусі і спецназу!". 21.by

"Служу Беларусі і спецназу!"

23.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговыя выпрабаванні на права насіць крапавы берэт прайшлі ва ўнутраных войсках МУС Беларусі.

Для кожнага з 79 чалавек, якія вырашылі сёлета ўступіць у эліту "крапавага братэрства", выпрабаванні — своеасаблівы экзамен, вытрымаўшы які, ён атрымлівае галоўную ўзнагароду — сімвал мужнасці, гонару і годнасці.

Для многіх "крапавы берэт" — гэта мара з дзяцінства, некаторых "крапавае братэрства" пачынае вабіць падчас службы, а асобныя людзі ідуць да гэтай мары практычна ўсе сваё жыццё. Байцы, якім не ўдалося атрымаць "крапавы" з першага разу, уступаюць у барацьбу зноў і зноў. Вядомыя выпадкі, калі ўладальнікамі запаветнага берэта станавіліся ў 37 і нават у 42 гады. Але тым даражэйшая і больш жаданая перамога. Байцы, якія ўжо прайшлі гэтыя іспыты, у адзін голас сцвярджаюць: самае складанае — гэта выстаяць маральна. Але і фізічна вельмі цяжка — 12-кіламетровы марш-брасок у поўнай амуніцыі, вогненна-штурмавая паласа, практыкаванні стрэльбаў з трох відаў зброі і фінальны рукапашны бой. Ніхто і не казаў, што будзе лёгка, менавіта таму з дзясяткаў даходзяць адзінкі. Калі аб'яднаць у адно сілы, дух і жаданне, то ўсё магчыма! І запаветныя словы напрыканцы — "Служу Беларусі і спецназу!"

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Вучэбны цэнтр унутраных войскаў "Валоўшчына", Мінскі р-н.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговыя выпрабаванні на права насіць крапавы берэт прайшлі ва ўнутраных войсках МУС Беларусі. Для кожнага з 79 чалавек, якія вырашылі сёлета ўступіць у эліту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика