Тры самыя частыя пытанні напярэдадні водпуску. 21.by

Тры самыя частыя пытанні напярэдадні водпуску

23.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пачатку сезона водпускаў мы задалі тры пытанні на тэму правільнага яго афармлення начальніку юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціне Маслоўскай.

Калі павінны быць выплачаны  адпускныя?

Наймальнік абавязаны выплаціць адпускныя не пазней чым за два дні да пачатку водпуску (арт. 176 Працоўнага кодэкса). Супрацоўнікам, якія працуюць на аснове кантракта, адпускныя павінны быць выплачаны не пазней чым за адзін дзень да пачатку адпачынку.

Як разлічваецца памер адпускных?

Адпускныя вылічаюцца, зыходзячы з заробку за 12 каляндарных месяцаў (з 1-га да 1-га чысла), якія папярэднічаюць месяцу пачатку адпачынку, незалежна ад таго, за які працоўны год прадастаўляецца водпуск. Памер адпускных вызначаецца шляхам множання сярэднядзённага заробку на колькасць каляндарных дзён водпуску.

У сваю чаргу, сярэднядзённы заробак вызначаецца шляхам дзялення заработнай платы, фактычна налічанай работніку за месяцы, якія прымаюцца для вылічэння адпускных, на лік гэтых месяцаў і на сярэднемесячную колькасць каляндарных дзён (29,7 дня).

Што рабіць, калі наймальнік не выплачвае адпускныя своечасова?

У выпадку невыканання тэрмінаў выплаты адпускных работнік мае права працягнуць працу (гэта значыць, не сыходзіць у адпачынак), пісьмова паведаміўшы наймальніку аб прычынах свайго ўчынку. У адпаведнасці з пунктам 5 часткі 1 артыкула 171 ПК працоўны водпуск у такім выпадку можа быць падоўжаны або перанесены па жаданні працаўніка на іншы час бягучага працоўнага года, вызначаны па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам.

Дарэчы, несвоечасовая выплата адпускных лічыцца парушэннем тэрмінаў выплаты заработнай платы.

Святлана БУСЬКО.

Аб водпуску лепш дамаўляцца па-добраму

Ці мае права наймальнік прымяніць да работніка меры дысцыплінарнай адказнасці за тое, што той адмаўляецца сыходзіць у адпачынак згодна з графікам водпускаў, а пагадненне аб пераносе часткі водпуску, замене часткі водпуску грашовай кампенсацыяй не дасягнута? ( Замулка М.Г., г. Мінск)

Адказвае начальнік юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Маслоўская:

Згодна з арт. 53 Працоўнага кодэкса работнік абавязаны падпарадкоўвацца правілам унутранага працоўнага распарадку, іншым дакументам, якія рэгламентуюць пытанні дысцыпліны працы, выконваць пісьмовыя і вусныя загады (распараджэнні) наймальніка, якія не супярэчаць заканадаўству, і лакальным нарматыўным прававым актам.

Працоўны распарадак для работнікаў вызначаецца:

1) правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, калектыўнымі дагаворамі, пагадненнямі, палажэннямі і інструкцыямі па ахове працы і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі;

2) штатным раскладам;

3) службовымі інструкцыямі работнікаў;

4) графікамі работ (зменнасці);

5) графікамі водпускаў.

Такім чынам, калі графік працоўных водпускаў складзены ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства аб працы, работнік не можа адмовіцца ад сыходу ў працоўны водпуск (за выключэннем выпадкаў пераносу адпачынку ў адпаведнасці з арт. 171 Працоўнага кодэкса).

У выпадку адмовы наймальніка перанесці тэрмін прадастаўлення працоўнага водпуску, вызначанага графікам працоўных водпускаў, а таксама пры неабгрунтаванай адмове работніка ісці ў працоўны водпуск у пэўны тэрмін на падставе загаду наймальніка (выдадзенага на падставе графіка працоўных водпускаў), магчыма прымяненне адной з мер дысцыплінарнага пакарання.

Варта таксама адзначыць наступнае: артыкулам 173 Працоўнага кодэкса прадугледжана, што калі працоўны водпуск прадастаўлены з захаваннем вызначанага парадку, але работнік адмаўляецца выкарыстоўваць адпачынак у вызначаны для яго тэрмін без законных падстаў, наймальнік мае права адмовіць работніку ў пераносе адпачынку і не выплачваць грашовую кампенсацыю за нявыкарыстаны водпуск, акрамя выпадку звальнення (частка першая артыкула 179 ПК).

УВАГА

Працоўны водпуск работніку прадастаўлены з захаваннем вызначанага парадку, калі:

— ён прадастаўлены ў адпаведнасці з графікам працоўных адпачынкаў;

— работнік папярэджаны за 15 дзён да пачатку адпачынку;

— падрыхтавана да выплаты сярэдняя заработная плата за час адпачынку не пазней чым за 2 дні да пачатку адпачынку;

— няма законных падстаў, а таксама дамоўленасці бакоў аб пераносе водпуску ў межах бягучага працоўнага года або на іншы працоўны год згодна з арт. 170, 171 ПК.

Святлана БУСЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку сезона водпускаў мы задалі тры пытанні на тэму правільнага яго афармлення начальніку юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика