Два ордэны для матулі. 21.by

Два ордэны для матулі

23.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праз празрыстую столю гарадской ратушы ў Мінску мужчына з дзіцем на руках махаў сваёй жонцы. Там, унізе, акрамя яго жонкі, яшчэ некалькі жанчын з прыкметным хваляваннем чакалі сваіх узнагарод. На гэтым тыдні, у Міжнародны дзень сям'і, 25 мінчанак атрымалі ордэн Маці. Гэтым ганаровым ордэнам узнагароджваюць жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Узнагароды ўручыў шматдзетным матулям першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільеў.

— Сям'я — гэта самае дарагое, што ёсць у жыцці чалавека, — сказаў ён, калі віншаваў жанчын. — Няма больш прыгожага слова чым "мама". Маці ўвасабляе сабой дабрыню і пяшчоту, мужнасць і трываласць. Яна аб'яднала ў сабе самыя лепшыя якасці жанчыны.

Таксама прадстаўнік улады адзначыў, што дзяржава шмат робіць для падтрымкі вялікай сям'і, і гэты кірунак з'яўляецца адным з прыярытэтных у палітыцы нашай краіны.

Разам з ордэнам Маці мінчанкам уручылі кветкі, памятныя падарункі ад Мінгарвыканкама і аднаразовую выплату ў памеры пяціразовага бюджэту пражытковага мінімуму, а гэта сёння 3 543 400 рублёў.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі ўсе шматдзетныя матулі былі запрошаны ў іншую залу, дзе адзначылі свята келіхам шампанскага.

— Для мяне гэта ўжо другая ўзнагарода за сённяшні дзень, — прызналася шматдзетная маці Наталля Абдуліна. — Першую самаробную ўзнагароду я атрымала сёння раніцай ад сваёй дачкі, якой зараз два з паловай гады. Бачыце, з аднаго боку на ёй намалявана маці, з другога — тата. Так і павінна быць! Бо без майго каханага мужа не было б у нас такой вялікай і дружнай сям'і. Увогуле, у сваіх бацькоў я была адзінай дачкой... Таму яшчэ ў дзяцінстве вырашыла для сябе, што ў мяне будзе як мінімум, трое дзетак. Праўда, нараджаліся толькі хлопцы, а нам так хацелася дачку! Вось пятай і з'явілася Аліса. Гэтая маленькая дзяўчынка прынесла ў нашу сям'ю шмат радасці. Я ўпэўнена, што самыя шчаслівыя жанчыны — гэта шматдзетныя матулі.

Усяго ў Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаны 6918 жанчын.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз празрыстую столю гарадской ратушы ў Мінску мужчына з дзіцем на руках махаў сваёй жонцы. Там, унізе, акрамя яго жонкі, яшчэ некалькі жанчын з прыкметным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика