З 1 мая зменена аплата працы бюджэтнікаў
26.05.2012
—
Новости Общества
|
Паводле паведамлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі з 1 мая гэтага года ўведзены карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі і чые работнікі прыроўнены па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Тарыфная стаўка першага разраду з 1 мая гэтага года павялічылася да 210 тысяч рублёў (папярэдняе павелічэнне тарыфнай стаўкі першага разраду было 1 студзеня гэтага года, калі яна склала 200 тыс. руб.). Карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў), разлічаных у адпаведнасці з устаноўленай Саветам Міністраў Беларусі тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь, уведзены ў наступных памерах: з 1-га да 2-га разраду — 3,62; з 2-га да 3-га разраду — 3,17; з 3-га да 4-га разраду — 2,75; з 4-га да 5-га разраду — 2,40; з 5-га да 6-га разраду — 2,22; з 6-га да 7-га разраду — 2,05; з 7-га да 8-га разраду — 1,94; з 8-га да 9-га разраду — 1,84; з 9-га да 10-га разраду — 1,74; з 10-га да 11-га разраду — 1,65; з 11-га да 12-га разраду — 1,56; з 12-га да 13-га разраду — 1,47; з 13-га да 14-га разраду — 1,39; з 14-га да 15-га разраду — 1,32; з 15-га да 16-га разраду — 1,26; з 16-га да 17-га разраду — 1,22; з 17-га да 18-га разраду — 1,18; з 18-га да 19-га разраду — 1,14; з 19-га да 20-га разраду — 1,11; з 20-га да 21-га разраду — 1,07; з 21-га да 22-га разраду — 1,04; з 22-га да 23-га разраду — 1,01; з 23-га да 24-га разраду — 1,00; з 24-га да 25-га разраду — 0,98; з 25-га да 26-га разраду — 0,96; з 26-га да 27-га разраду — 0,94; па 27-м разрадзе — 0,93. Як заявілі ў Мінпрацы і сацыяльнай абароны, тарыфныя стаўкі (аклады) вылічаюцца шляхам паслядоўнага памнажэння тарыфнай стаўкі першага разраду на адпаведныя тарыфныя каэфіцыенты Адзінай тарыфнай сеткі і ўстаноўленыя карэкціруючыя каэфіцыенты. Дзякуючы пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2012 г. № 410 "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўнены па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый", узмоцніцца дыферэнцыяцыя ў аплаце працы работнікаў бюджэтнай сферы. Адначасова будзе захаваны ўзровень заработнай платы нізкааплатных катэгорый работнікаў вышэй за мінімальную заработную плату. Святлана БУСЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле паведамлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі з 1 мая гэтага года ўведзены карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў)...
|
|