Слесар "ваяваў" з аўтамабілем суседа. 21.by

Слесар "ваяваў" з аўтамабілем суседа

28.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальная справа за наўмыснае пашкоджанне маёмасці, якая можа пацягнуць за сабой пазбаўленне волі да двух гадоў, а таксама пакрыццё нанесенай шкоды ў памеры 10 мільёнаў — такім стаў вынік рознагалоссяў з суседам для слесара аднаго з мінскіх прадпрыемстваў.

— 56-гадовы рабочы цягам некалькіх месяцаў вёў барацьбу са сваім суседам з верхняга паверха. Быццам бы з той кватэры пастаянна даносіўся шум. Гаспадар жылля тлумачыў, што ўсё гэта — ад пыласоса і пральнай машыны, аднак слесара такі адказ не задаволіў. Ён вырашыў сам расквітацца з суседам. Напрыклад, неаднойчы прабіваў колы яго аўтамабіля, абліваў машыну эпаксіднай вадкасцю, — расказалі ў Партызанскім РУУС. — Апошнім разам слесар узброіўся бутэлькай з акумулятарнай адпрацоўкай і пачаў паліваць легкавік. За гэтым заняткам яго і заспела жонка суседа, праінфармаваўшы пра чарговае здарэнне і сужэнца, і міліцыянераў. Гаспадар аўто спрабаваў затрымаць зламысніка самастойна, але той стаў "адбівацца" пры дапамозе балончыка з пярцовым газам. Тут якраз і падаспелі праваахоўнікі. У дачыненні да хулігана заведзена крымінальная справа. Дарэчы, вінаваты слесар пагадзіўся пакрыць матэрыяльную шкоду суседу добраахвотна.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа за наўмыснае пашкоджанне маёмасці, якая можа пацягнуць за сабой пазбаўленне волі да двух гадоў, а таксама пакрыццё нанесенай шкоды ў памеры 10...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика