З днём нараджэння, Шагал!. 21.by

З днём нараджэння, Шагал!

07.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску 6-8 ліпеня з размахам адсвяткуюць 125-ю гадавіну з дня нараджэння Марка Шагала.

Святочная праграма, разлічаная на тры дні, і распачалася вернісажамі "Перажыванне" — мастакоў з Санкт-Пецярбурга і "Прысвячэнне Марку Шагалу" — з маскоўскага музея "Дом Бурганава".

У дзень нараджэння Марка Захаравіча, 7 ліпеня, адбудзецца выстава адной карціны — "Партрэт Марка Шагала", аўтарам якой з'яўляецца не менш знакаміты віцябчанін Юрый Пэн. Гэтае палатно на радзіму Шагала ў гонар святкавання юбілею спецыяльна прывезлі з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Потым адбудзецца традыцыйнае свята на Пакроўскай вуліцы, дзе знаходзіцца дом-музей Шагала — "У гасцях у Марка і Бэлы". У дворыку дома-музея арганізуюць юбілейную літаратурна-музычную вечарыну. А ў самім доме адбудзецца доўгачаканая падзея для філатэлістаў — гашэнне маркі, прысвечанай 125-й гадавіне з дня нараджэння мастака.

У Віцебск на юбілей Шагала запрасілі дыпламатаў, мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, якія даследуюць жыццё і творчасць мастака, з розных краін свету.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску 6-8 ліпеня з размахам адсвяткуюць 125-ю гадавіну з дня нараджэння Марка Шагала. Святочная праграма, разлічаная на тры дні, і распачалася вернісажамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика