Святкуем наш 95-гадовы юбілей разам!
28.07.2012
—
Новости Общества
|
Увечары 6 жніўня (панядзелак) старэйшае і адзінае штодзённае беларускамоўнае выданне краіны — газета "Звязда" разам з навучальнымі ўстановамі сталічнага праспекта імя газеты "Звязда" ладзяць творчую вечарыну і сяброўскі турнір па міні-футболе. Супраць каманды газеты (прыгожыя дзяўчаты таксама гуляюць) будуць змагацца каманды Ліцэя №1, школ №165 і №181. Матчы пройдуць па алімпійскай сістэме: паўфінал і фінал (каманды, якія саступілі, адразу выбываюць са спаборніцтваў). Пасля гэтага выступяць і правядуць майстар-класы клубы лацінаамерыканскіх і сярэднявечных танцаў. Усе прысутныя спачатку акунуцца ў віхуру жарснага аргенцінскага танга, а пасля (спадзяёмся) змогуць ад душы паскакаць пад беларускую дуду. Удзельнікаў свята чакаюць прызы і сувеніры ад "Звязды", і безумоўна, незабыўныя ўражанні і шанц стаць героямі фотарэпартажу ў юбілейным нумары нашай газеты. Прыходзьце ўсе! Не пашкадуеце!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 6 жніўня (панядзелак) старэйшае і адзінае штодзённае беларускамоўнае выданне краіны — газета "Звязда" разам з навучальнымі ўстановамі сталічнага...
|
|