Студэнты ЕГУ возьмуць удзел у праграмах абмену з універсітэтамі Еўропы
07.08.2012
—
Новости Общества
|
Больш за 30 студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у новым навучальным годзе правядуць семестр ва ўніверсітэтах Еўропы ў межах праграм студэнцкага абмену Erasmus і Campus Europae. Як паведамляе Большасць студэнтаў выбралі ў якасці ВНУ прыёму ўніверсітэты Іспаніі і Турцыі, наступныя ў спісе па папулярнасці — ВНУ Германіі і Партугаліі. Амаль палова студэнтаў, якія выязджаюць паводле абмену, — студэнты праграмы "Культурная спадчына і турызм". Акрамя таго, 18 студэнтаў з Германіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, Турцыі і Чэхіі правядуць у ЕГУ семестр або акадэмічны год паводле абмену, асвойваючы курсы ў межах праграм медыя, дызайну і паліталогіі. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. У 2004 годзе пад націскам беларускіх уладаў ЕГУ быў вымушаны закрыцца і пазней працягнуў працу ў Вільнюсе. Цяпер у ім вучыцца прыблізна 2 тыс. студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе навучанне па бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, садзейнічае прасоўванню навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Паводле БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 30 студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у новым навучальным годзе правядуць семестр ва ўніверсітэтах Еўропы ў межах праграм...
|
|