Жыве лыжкарскае майстэрства. 21.by

Жыве лыжкарскае майстэрства

22.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Помнiк драўлянай лыжцы хутка ўстановяць у Беразiно

Яго прэзентацыя ўжо адбылася на 2-м рэгiянальным свяце-конкурсе «Бярэзiнскiя лыжкары». Помнiк стварылi тры бярэзiнскiя майстры. З сярэдзiны лiпеня распачалi сваю працу Яўген Осіпаў, Васіль Мурашка i Аляксандр Паскробка. Шмат намаганняў i таленту было прыкладзена, каб вялiзнае бервяно стала ўвасабленнем творчай фантазii. I вось лыжка, упрыгожаная нацыянальнымi ўзорамi, паўстала на пастаменце. Вышыня кампазiцыi — 3,5 метра.

 Помнiк будзе хутка ўстаноўлены ў вызначаным месцы, якое зараз добраўпарадкоўваецца. Мяркуецца, што ён стане вiзiтнай карткай Бярэзiнскага раёна.

Трэба сказаць, што i ўласна конкурсная праграма свята «Бярэзiнскiя лыжкары» была цiкавай i насычанай. Разьбяры розных узростаў прыехалi ў Беразіно, каб здзівіць усіх сваім талентам, пагаварыць аб тым, як яны працуюць над аднаўленнем старадаўняга рамяства.

Яшчэ гадоў дзесяць таму былi адзiнкi лыжкароў, якiя працавалi для бытавых патрэб. Зараз цiкавасць да дзедаўскага майстэрства паступова павялiчваецца, ствараюцца вельмi адметныя i арыгiнальныя ўзоры.

Вось i ў жнiўнi дзясяткi майстроў вобласцi прыехалi ў Беразiно са сваiмi напрацоўкамi, каб здзiвiць журы i парадаваць гледачоў.

Самыя цiкавыя i самабытныя вынiкi iх працы сталi экспанатамi музея драўлянай лыжкi, якi быў створаны ў 2010 годзе ў рамках абласной доўгатэрміновай праграмы «Традыцыйная культура і дзеці» i на першым конкурсе «Бярэзінскія лыжкары». За гэты час музей паспеў набыць папулярнасць, яго экспазiцыя ўвесь час папаўняецца, i не толькi лыжкамi, але i iншымi творамi народнага майстэрства.

Ёсць у стваральнiкаў музея i свая мара. Яны плануюць арганізаваць сярод разьбяроў конкурс на выраб самай вялікай — дзесяціметровай — драўлянай лыжкі, каб перасягнуць дзевяцiметровы экземпляр, зарэгістраваны ў Кнізе рэкордаў Гінеса.

А таксама ў музеi лiчаць, што iх мiсiя не толькi ў тым, каб збiраць i экспанаваць мастацкiя вырабы, але i каб нагадаць гаспадарам i гаспадыням, што лепшае месца для драўлянай лыжкi па-ранейшаму на кухнi. Разам з тым прыгожыя разныя лыжкi могуць стаць цудоўным падарункам i будуць паведамляць вашым блiзкiм i сябрам, што вы жадаеце iм дастатку i дабрабыту.

На здымку: майстры Васіль МУРАШКА, Аляксандр ПАСКРОБКА і Яўген ОСІПАЎ.

Фота: Алена ГРОМАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беразiно хутка ўстановяць 3,5-метровы помнiк драўлянай лыжцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
РЕКЛАМА


HotLog Яндекс.Метрика