Нестандартны падыход
23.08.2012
—
Новости Общества
|
Да канца года ў кожным раёне Мінскай вобласці павінны адкрыцца дзіцячы сад або дашкольная ўстанова прыватнай формы ўласнасці. Аб гэтым на абласной педагагічнай канферэнцыі паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таіса Данілевіч. Старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура ўпэўнены, што для вырашэння праблемы дэфіцыту месцаў у дзіцячых садках патрабуюцца нестандартныя падыходы: "Трэба больш актыўна працаваць са спонсарамі па стварэнні сеткі прыватных дзіцячых садкоў... Выканаўчая ўлада ў гэтым пытанні спадзяецца на аўтарытэт педагагічных калектываў і спецыяльных саветаў, у склад якіх уваходзяць як бацькі, так і кіраўнікі прадпрыемстваў..." На думку Таісы Данілевіч, для ахопу большай колькасці дзяцей дашкольнай адукацыяй трэба таксама звярнуць увагу на будынкі, што пустуюць: вызначыць магчымасць іх аднаўлення. Зараз ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй у сталічным рэгіёне перавышае 78%, а ў сельскай мясцовасці гэты паказчык складае 72%. На тэрыторыі Мінскай вобласці функцыянуюць 24 дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці і 13 санаторных дашкольных устаноў. А ўзровень захваральнасці дзяцей у дашкольных установах Міншчыны — самы нізкі ў краіне: у сярэднім на кожнае дзіця на працягу года прыпадае ўсяго 5,2 дня адсутнасці па прычыне хваробы. У рамках рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў 2012 годзе ўжо ўведзены ў строй дзве новыя дашкольныя ўстановы. А да канца гэтага года будзе завершана будаўніцтва і рэканструкцыя яшчэ дзвюх. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца года ў кожным раёне Мінскай вобласці павінны адкрыцца дзіцячы сад або дашкольная ўстанова прыватнай формы ўласнасці. Аб гэтым на абласной педагагічнай...
|
|