Лічбавае тэлебачанне: насельніцтва трэба заахвоціць
23.08.2012
—
Новости Общества
|
Пераход з аналагавага тэлевізійнага вяшчання на лічбавае — справа незваротная. Прымяненне тэхналогіі лічбавага вяшчання скіравана на тое, каб палепшыць якасць паслуг для насельніцтва. Сёння ўведзены ў эксплуатацыю і дзейнічае 61 тэлевізійны перадатчык, што ахоплівае 84 працэнты тэрыторыі нашай краіны. Распрацаваны і зацверджаны графік паэтапнага пераходу з аналагавага вяшчання на лічбавае: адключэнне 4 перадатчыкаў плануецца на 2013 год, 21 перадатчык будзе адключаны ў 2014-м і апошнія 18 адключаць у 2015 годзе. Як зазначыў начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч, з боку аператараў запланаваны мерапрыемствы па аказанні платных паслуг па ўстаноўцы, настройцы і мадэрнізацыі антэн, прыёмнікаў, вядзецца праца з гандлёвымі сеткамі. — Адказныя за даступнасць лічбавага тэлевяшчання перш за ўсё тэлевізійныя каналы, якім неабходна паклапаціцца пра тое, каб іх сігнал быў у лічбавым фармаце, і мясцовыя органы ўлады, адказныя за распаўсюджванне лічбавага сігналу, — сказаў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры намеснік начальніка ўпраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Віктар Маючы. — Неабходна нарматыўная база, якая б дазволіла кіраўнікам тэрыторый актыўна стымуляваць насельніцтва да набыцця тэхнікі. Набыць сёння антэны, тэлевізары з цюнарамі ці самі цюнары не праблема. Прычым усё абсталяванне для перадачы лічбавага вяшчання — айчыннай вытворчасці. Выпуск тэлевізараў з цюнарамі набірае абароты, запушчаны новыя лініі па зборцы, а вось вытворчасць аналагавай апаратуры да канца сёлетняга года плануюць спыніць. — У крамах краіны сёння прапаноўваюць каля 10 мадэляў тэлевізараў вытворчасці "Віцязь" і "Гарызонт", 7 мадэляў цюнараў, антэн. Набыць такое абсталяванне можна ў гандлёвых цэнтрах, універмагах і крамах, якія спецыялізуюцца на гандлі бытавой тэхнікай, — расказала кансультант аддзела арганізацыі грамадскага харчавання Міністэрства (пасада ўказана правільна) гандлю Ларыса Камарова. — Ажыятажу вакол набыцця такой тэхнікі не назіраецца. Мы здатныя забяспечыць патрэбы пакупнікоў. У некаторых крамах вышэйназваны тавар можна набываць нават у растэрміноўку. На прэс-канферэнцыі прагучала, што з другога квартала 2013 года РУП "Белтэлекам" і РУП "Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр" плануюць аказваць насельніцтву паслугі камерцыйнага эфірнага лічбавага тэлевяшчання. Абанентам будзе прадастаўлена лічбавая прыстаўка стандарту DVB-T2 са смарт-картай сістэмы ўмоўнага доступу ў часовае карыстанне. Алена ДРАПКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераход з аналагавага тэлевізійнага вяшчання на лічбавае — справа незваротная. Прымяненне тэхналогіі лічбавага вяшчання скіравана на тое, каб палепшыць якасць...
|
|