Пусці бурбалку — вярніся ў дзяцінства!
23.08.2012
—
Новости Общества
|
У чарговы раз жыхары і госці горада Мінска змаглі ўспомніць дзяцінства і ў вясёлай кампаніі пад музычны акампанемент папускаць рознакаляровыя мыльныя бурбалкі. У сталічным парку імя Горкага прайшоў флэш-моб "Мыльная феерыя", арганізаваны моладзевым грамадскім аб'яднаннем "Авангард" пад кіраўніцтвам Марата Абрамоўскага. На мерапрыемства прыйшло каля 300 чалавек. Многія ўдзельнікі "Мыльнай феерыі" былі з сем'ямі. Гэты флэш-моб праводзіцца ў сталіцы ўжо не першы раз. Яго мэта — падараваць добры настрой усім, хто адпачывае ў парку, а таксама даць магчымасць набыць новых сяброў. Настасся ХРАЛОВІЧ, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговы раз жыхары і госці горада Мінска змаглі ўспомніць дзяцінства і ў вясёлай кампаніі пад музычны акампанемент папускаць рознакаляровыя мыльныя бурбалкі
|
|