"Звяздзе" адказваюць. 21.by

"Звяздзе" адказваюць

24.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Несалодкія справы... мёду"

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь разгледзела артыкул Любові Каспяровіч "Несалодкія справы... мёду", апублікаваны ў газеце "Звязда" 20 ліпеня 2012 года.

Рэдакцыя атрымала адказ за подпісам намесніка міністра Мінсельгасхарчу Васіля Паўлоўскага. У прыватнасці, у лісце адзначаецца:

"У цяперашні час пытанні, што датычацца пчалярства, адлюстраваны:

— у "Рэспубліканскай праграме па племянной справе ў жывёлагадоўлі на 2011—2015 гады", зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 1917, у якой вызначаны мерапрыемствы па развіцці племяннога пчалярства ў атэставаных племянных пчалярскіх арганізацыях і іх фінансавая падтрымка;

— у "Дзяржаўнай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010—2015 гады", зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 2010 г. № 1578;

— у "Праграме развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у 2011—2015 гадах", зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 1917.

У рэспубліцы дзейнічае інструкцыя "Аб мерапрыемствах па папярэджанні і ліквідацыі хвароб, атручэнняў і асноўных шкоднікаў пчол на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", зацверджаная пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2003 года № 31, дзе выкладзены асноўныя патрабаванні сістэмы ветэрынарнага кантролю пчальнікоў.

Парадак утрымання пчаліных сем'яў у садовых таварыствах рэгламентуецца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2011 г. № 1048 "Аб некаторых пытаннях рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.01.2008 г. № 50", у якой прадугледжваюцца парадак і правілы ўтрымання пчаліных сем'яў на тэрыторыі дачных участкаў. Загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 25 мая 2012 г. № 162 з 1 жніўня 2012 г. вызначаны нормы ўтрымання пчаліных сем'яў на прысядзібных участках "Тэхнічны кодэкс ТКП 45-3.01. — 2008 "Горадабудаўніцтва. Раёны сядзібнага жыллёвага будаўніцтва".

У частцы выкарыстання і прымянення сродкаў аховы раслін у рэспубліцы дзейнічае пералік нарматыўных дакументаў, якія рэгламентуюць бяспечнае для пчол прымяненне пестыцыдаў у пасевах сельскагаспадарчых культур, што ўключае ў сябе:

— санітарныя правілы і нормы 2.2.3.12 — 17 — 2003 "Гігіенічныя патрабаванні да захоўвання, прымянення і транспарціроўкі пестыцыдаў і аграхімікатаў";

— Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін (пестыцыдаў) і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

— "Інструкцыі па прафілактыцы атручэння пчол пестыцыдамі" (Масква, ГАП СССР, 1989 г.).

Рэгламенты прымянення з мэтай забеспячэння бяспекі для пчол прапісаны ў Санітарных правілах і нормах 2.2.3.12-17-2003 (глава 2, пункт 2.24): "У мэтах забеспячэння бяспекі прадукцыі пчалярства і аховы пчол ад уздзеяння прэпаратаў, апрацоўку варта праводзіць у познія гадзіны шляхам апырсквання наземнай апаратурай, пры гэтым, пасля папярэдняга апавяшчэння праз сродкі масавай інфармацыі за 4—5 сутак аб тэрмінах, зоне і характары дзеяння запланаваных да выкарыстання сродкаў аховы раслін, пчальнікі неабходна вывезці на адлегласць не менш чым на 5 км ад участкаў, што апрацоўваюцца, або ізаляваць пчол на тэрмін, пазначаны ў Рэестры". У адпаведнасці з СаНПіН (пункт 2.21) інфармаванне насельніцтва пра час і месца правядзення апрацоўкі пестыцыдамі ўскладзена на суб'екты гаспадарання праз радыё, тэлебачанне, газеты, аб'явы ў населеных пунктах і іншыя сродкі інфармацыі.

У гэтым годзе для ўпарадкавання правядзення апылення сельскагаспадарчых культур і правядзення качавання пчальнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання накіравала ў камітэты па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў рэкамендацыі па арганізацыі апылення сельскагаспадарчых культур і качаванні пчальнікоў. Адначасова старшыням камітэтаў па сельскай гаспадарцы аблвыканкамаў даручана падчас правядзення хімахоўных работ узяць пад жорсткі кантроль пытанні арганізацыі апылення энтамафільных сельскагаспадарчых культур, пладова-ягадных насаджэнняў, забеспячэння выканання патрабаванняў пры правядзенні ахоўных мерапрыемстваў супраць шкоднікаў і хвароб.

Што да структуры кіравання галіной пчалярства ў рэспубліцы, то ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ад 25 лістапада 2010 г. № 334 РП "Аб бязвыплатнай перадачы маёмасці" ПТ РУП "Белпчалярства" перададзена з рэспубліканскай формы ўласнасці ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Несалодкія справы... мёду" Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь разгледзела артыкул Любові Каспяровіч "Несалодкія справы......
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика