Заваяваць срэбра на чэмпіянаце свету па танцах на вазках прасцей, чым дамагчыся пабудовы пандуса
03.09.2012 11:14
—
Новости Общества
|
Заваяваць срэбра на чэмпіянаце свету па танцах на вазках прасцей, чым дамагчыся пабудовы пандуса Рэканструкцыя дома па вуліцы Арлоўскага ў Магілёве летась распачался з таго, што знеслі пандус - адзіны шлях у кватэру для Ірыны Мажаравай. Амаль два гады пакутлівай перапіскі, амаль 200 мільёнаў бюджэтных сродкаў - у выніку новы пандус стаў новым выпрабаваннем.
Старшыня абласной арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў сцвярджае, што будаўнікі парушылі ўсе магчымыя нормы пабудовы такіх збудаванняў. Да таго ж веранду ў яе кватэры зрабілі так, што ў дождж Ірына вычэрпвае да 30 вёдраў вады. Адстойваць сваё права на безбар'ернае асяроддзе яна збіраецца ў судзе. Дамовіцца з будаўнікамі і чыноўнікамі аказалася складаней, чым прывезці срэбра з чэмпіянату свету па танцах на вазках. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адстойваць сваё права на безбар'ернае асяроддзе яна збіраецца ў судзе. |
|