Зьняволены Алесь Бяляцкі атрымай кранальнае віншаваньне ад дзіця (фота). 21.by

Зьняволены Алесь Бяляцкі атрымай кранальнае віншаваньне ад дзіця (фота)

15.10.2012 13:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі піша, што па-ранейшаму спрабуе адказаць на ўсе атрыманыя ім віншаваньні з 50-годдзем. А такіх лістоў і паштовак на 4-га кастрычніка Алесь налічыў каля 700, піша spring96.org.

“Яны яшчэ ідуць, даходзяць пасланыя з-за мяжы, і беларусы некаторыя спахапіліся і дасылаюць наўздагон”, - каментуе ён свае падлікі і кажа, што сярод іх ёсць арыгінальныя віншаваньні ад дзяцей.





Такое віншаваньне Алесю Бяляцкаму даслаў Мікіта, сын рэжысёра-дакументаліста Алега Дашкевіча.

Праваабаронца распавядае, што 3 кастрычніка ён атрымаў адразу 209 паштовак і лістоў з Украіны – іх сабрала і пераслала палітвязьню ўкраінскае аддзяленьне Amnesty International.

Алесь Бяляцкі таксама ўзрадаваны тым, што атрымаў віншаванні ад сваіх сяброў і калегаў з парыжскага офісу FIDH – “усе подпісы паставілі!”.

Таксама да палітвязьня дайшлі віншаваньні з лонданскага офісу Amnesty International, ад Польскага Хельсінкскага фонду, праваабаронцаў з Нарвегіі і Швецыі. А 4 кастрычніка ён атрымаў яшчэ 89 паштовак і лістоў - з Польшчы, ад удзельнікаў канферэнцыі АБСЕ, Галандыі, Фінляндыі.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Зьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі піша, што па-ранейшаму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика