Слабада можа ўздыхнуць з палёгкай: вызначаны іншы маршрут перасоўвання тэхнікі...
16.10.2012
—
Новости Общества
|
14 верасня пад рубрыкай "Гарачы" тэлефон" у "Звяздзе" быў змешчаны даволі вялікі матэрыял "Вёска ў полі, пыл у вочы..." Прысвечаны ён быў скарзе заяўніцы з Салігорска, якая фактычна ўвесь час, паводле яе слоў, пражывае ў вёсцы Слабада Слуцкага раёна — даглядае пажылую маці. Дык вось жанчына, як мы адзначалі ў мінулы раз, вельмі эмацыянальна даводзіла нам, што жыць у вёсцы немагчыма з-за пылу, які "ўздымаюць сотні адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, што ідуць праз населены пункт". Ды і хуткасць тая тэхніка часам такую развівае, што, маўляў, людзям страшна робіцца. Мы спрабавалі ўсебакова разабрацца ў сітуацыі, што ўзнікла, а таму звярталіся і ў Слуцкі райвыканкам, і ў Вясейскі сельвыканкам, на тэрыторыі якога размешчана вёска Слабада, і ў ААТ "Вясейскі Пакроў" — гаспадарку, якой належала вышэйзгаданая тэхніка, у мясцовую санстанцыю, куды яшчэ ўвесну вусна скардзіліся вяскоўцы на тую ж праблему... Справа ў тым, што Слабада размешчана пасярэдзіне поля, вакол — землі севазвароту. Іншымі словамі, закінуць іх нельга. Таксама гаспадарка спрабавала падчас жніва вазіць хлеб па дарозе за агародамі, як на тым настойвалі некаторыя дачнікі, а не праз вёску, дык ён пачаў прасыпацца. Салому некалькі пазней, не баючыся страт, вазілі ўжо не па гравійцы, што ідзе праз Слабаду, а тым шляхам, які бачыўся аптымальным заяўнікам. Санстанцыя ў свой час рэкамендавала мясцовай гаспадарцы прадугледзець аб'язную дарогу каля вёскі, але — калі ёсць у апошняй такая магчымасць. Такой была сітуацыя з аднаго боку. З другога, нам чулася залішняя, прабачце, патрабавальнасць: маўляў, не хочам, каб праз нашу вёску ездзіла тэхніка і ўсё! Але ж пасяўная ж і жніво не доўжацца круглы год, праўда? На момант звароту жанчыны ў рэдакцыю праблемы як такой ужо фактычна не было. Яна не ўтойвала, што загадзя такім чынам спрабуе вырашыць яе на наступны год. Ды і, як слушна заўважала адна суразмоўца, гаворка вялася пра хлеб. Колькі дзён, падаецца, можна было і пацярпець... Але ж... "Мы адпрацавалі столькі гадоў, няўжо не заслужылі цішыні, спакою і чыстага паветра?" ...Як толькі выйшаў у газеце матэрыял, заяўніца зноў патэлефанавала ў рэдакцыю. Так і сказала: маўляў, гэта тая самая эмацыянальная чытачка. І распавяла літаральна наступнае: "Не ведаю, куды вы там звярталіся, але тэхніка па вёсцы зараз ездзіць з хуткасцю ці не пяць кіламетраў у гадзіну"... Афіцыйны ж адказ мы атрымалі са Слуцкага раённага Савета дэпутатаў. Вось што ў ім гаворыцца: "Па сутнасці пытання, выкладзенага ў артыкуле "Вёска ў полі, пыл у вочы..." паведамляем наступнае. Факты, выкладзеныя ў вышэйуказаным артыкуле, часткова мелі месца. Часовыя нязручнасці былі выкліканы тым, што падчас жніва збожжавых культур ажыццяўляўся праезд тэхнікі па вёсцы Слабада. Аднак пасля звароту жыхароў вышэйназванага населенага пункта ў Слуцкі райвыканкам сітуацыя была выпраўлена. Кіраўніцтвам ААТ "Вясейскі Пакроў" быў праведзены дадатковы інструктаж з вадзіцелямі гаспадаркі, дзе быў вызначаны іншы маршрут перасоўвання тэхнікі". Сяргей РАСОЛЬКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 верасня пад рубрыкай "Гарачы" тэлефон" у "Звяздзе" быў змешчаны даволі вялікі матэрыял "Вёска ў полі, пыл у вочы..." Прысвечаны ён быў скарзе...
|
|