Першы снег будзе на гэтым тыдні. 21.by

Першы снег будзе на гэтым тыдні

23.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пра гэта паведаміў сёння начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, піша "Наша ніва" са спасылкай на БелТА.

Пачынаючы з пятніцы сіноптыкі прагназуюць істотнае пахаладанне. Прычынай будзе арктычнае паветра. У пятніцу часам па краіне чакаецца дождж, які і пяройдзе ў мокры снег. Раніцай і ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны ўзмоцніцца вецер, месцамі яго парывы дасягнуць 15–20 метраў.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.

Сіноптыкі прагназуюць далейшае паніжэнне тэмпературы.

У выходныя ўначы тэмпература паветра будзе ад нуля да мінус 7 градусаў.

Тэмпература днём складзе ўсяго мінус 2 — плюс 4 градусы. Месцамі па краіне чакаецца мокры снег, уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца.

У сувязі з гэтым сіноптыкі просяць кіроўцаў аўтатранспарту быць вельмі асцярожнымі і выконваць правілы дарожнага руху.

"Наша ніва" паводле БелТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў сёння начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, піша "Наша ніва" са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика